Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»
Перад чаканым наступам на горад Газа Армія абароны Ізраіля абвясціла раён Аль-Мавасі на ўзбярэжжы на захад ад горада Хан-Юніс на поўдні сектара «гуманітарнай зонай».

Фота: Tsafrir Abayov/Anadolu via Getty Images
Прадстаўнік ЦАХАЛ паведаміў на арабскай мове, што там знаходзяцца палявыя шпіталі, сістэмы водазабеспячэння і апрасняльныя ўстаноўкі, таксама туды дастаўляецца гуманітарная дапамога.
Жыхароў паўночнай часткі сектара, уключаючы горад Газа, вайскоўцы заклікалі як мага хутчэй пакінуць свае дамы і накіравацца ў Аль-Мавасі.
Гэты раён ужо абвяшчаўся «гуманітарнай зонай» у снежні 2023 года, калі ізраільская армія вяла наступ супраць ХАМАС у паўночным і цэнтральным сектары і таксама заклікала мірнае насельніцтва эвакуявацца туды.

Карта сектара Газа. Google maps
Каментары