Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа
Дэмакраты ў Кангрэсе апублікавалі запіску з віншаваннем педафілу Джэфры Эпштэйну з 50-годдзем, падпісаную, як яны сцвярджаюць, цяперашнім прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, піша Бі-бі-сі.

Юрысты, якія кіруюць маёмасцю Эпштэйна, перадалі дакументы, запатрабаваныя Камітэтам па наглядзе Палаты прадстаўнікоў у мінулым месяцы. Пасля гэтага дэмакраты — члены камітэта ў панядзелак апублікавалі копію ліста ў сетцы X.
Белы дом заявіў, што подпіс пад лістом не належыць Трампу. У ліпені, калі газета Wall Street Journal упершыню напісала пра існаванне гэтай запіскі, Трамп назваў публікацыю фэйкам і заявіў, што нічога падобнага не пісаў.
Трамп падаў пазоў аб паклёпе супраць газеты, аўтараў артыкула, выдаўца газеты, яе кіраўніцтва і канчатковага ўладальніка WSJ — Руперта Мэрдака.
«Прэзідэнт Трамп не маляваў гэты малюнак і не падпісваў яго, — заявіла ў панядзелак прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт. — Адвакатская каманда прэзідэнта Трампа будзе рашуча працягваць судовае разбіральніцтва».
У запісцы напісана: «З днём нараджэння — і няхай кожны дзень становіцца цудоўнай таямніцай».
Намеснік кіраўніка апарату Белага дома Тэйлар Будовіч у панядзелак выклаў у X некалькі ўзораў подпісу прэзідэнта, дадаўшы, што подпіс пад запіскай падроблены, і зноў абвінаваціў выдаўцоў WSJ у дыфамацыі.

Як пісала газета, запіска ўваходзіла ў альбом з віншаваннямі Эпштэйну з днём нараджэння ад яго сяброў. Альбом падрыхтавала ў 2003 годзе ягоная саўдзельніца Гіслейн Максвел.
Трамп і Эпштэйн сябравалі на працягу многіх гадоў, але ў сярэдзіне 2000-х, як казаў Трамп, пасварыліся.
У 2019 годзе Эпштэйн памёр у турэмнай камеры ў чаканні суда; улады штата Нью-Ёрк прыйшлі да высновы, што ён скончыў жыццё самагубствам.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары