Грамадства44

У Крупках просты будаўнік на абедзе пранізліва сыграў на піяніна і сабраў мільён праглядаў ВІДЭА

Рабочы выканаў легендарны саўндтрэк на сапсаваным інструменце і заваяваў TikTok.

У Крупках будаўнік у перапынку сыграў на піяніна і скарыў тыкток. Мужчына выканаў легендарную мелодыю Эніа Марыконе з культавага фільма «Прафесіянал» проста ў памяшканні, дзе рабіў рамонт.

@lenusya32 #строительталант#Крупки ♬ оригинальный звук - Lenchik1109

Відавочна, мужчына вучыўся граць на інструменце. Яму зусім не перашкодзіла тое, што піяніна было не настроена. Атрымаўся настолькі кранальны ролік, што ён набраў мільён праглядаў.

«Во такія ў нас будаўнікі ў Крупках ёсць», — пракаментаваў невялікі канцэрт калега піяніста.

Гледачы засталіся ў поўным захапленні. Каментатары, колькасць якіх перавысіла тры тысячы, адзначаюць тонкае пачуццё музыкі ў будаўніка. І скардзяцца, што такія людзі не прарываюцца на сцэну. Вось толькі некалькі водгукаў:

«Рэаліі жыцця. Яму не на будоўлі працаваць трэба, а ў музычнай школе. Але што зрабіць, калі там не плацяць».

«Гэта не проста тэхніка. У чалавека прыгожая душа, таму так арганічна гучыць».

«Архітэктура — гэта музыка, застыглая ў камені! Будаўнік, які не ведае музыкі, толькі Мінск-Свет пабудаваць зможа…»

«Гэтыя рукі не павінны рабіць грубую працу. Гэтыя пальцы трэба берагчы, як дарагую каштоўнасць».

«Шкада, што таленавітыя хлопцы застаюцца незаўважанымі і без годнай працы! Поспехаў табе, маэстра!»

«Слоў няма. Шкада, што чалавеку, які ўклаў столькі сіл і часу ў навучанне, даводзіцца працаваць на будоўлі. Будаўнікі таксама важныя і хлеб у іх не лёгкі. Але вельмі шкада…»

«Я была сведкай, як настаўнік у музычнай школе гаварыў хлопчыку: «Вучыся, калі не хочаш працаваць на будоўлі. Атрымліваецца, хлопчык вучыўся ў музычнай школе, а працуе на будоўлі».

Каментары4

  • Зьміцер
    10.09.2025
    Любы выпускнік беларускай музычнай школы, які працуе на будоўле ці таксістам, будзе мець прыкладна такіж самы ўзровень. Да таленту тут далёка :)
  • Какая дервня, такое и искуссво
    10.09.2025
    Колхоз Белоруссия имени Ильича
  • Імя
    10.09.2025
    Нагадала іншае старое кіно, якраз пра змарнаваныя здольнасці: Five Easy Pieces. Але ж, тамтэйшы пратаганіст прынамсі граў без запінак.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць