Грамадства66

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду

Кацярына знаходзілася за кратамі з 2020 года — калі пайшла асвятляць Марш памяці забітага Рамана Бандарэнкі. Яе самаахвярны муж Ігар Ільяш адмаўляўся з'язджаць з Беларусі, пакуль жонка за кратамі. Цяпер за кратамі ён сам.

Кацярына Андрэева пасля вызвалення

У ліку палітвязняў, вызваленых у дзень прыезду ў Беларусь чарговай амерыканскай дэлегацыі, аказалася журналістка Кацярына Андрэева.

Кацярыну Андрэеву (па пашпарце Бахвалава) арыштавалі ў лістападзе 2020 года. Яна не вярнулася дадому з Плошчы Пераменаў, адкуль вяла для «Белсата» жывы эфір. Андрэеву і аператарку Дар'ю Чульцову пусцілі да сябе на балкон жыхары дома, аднак сілавікі ўзялі штурмам кватэру. На дзяўчат завялі крымінальную справу і прысудзілі па 2 гады зняволення за «ўдзел» у пратэстах.

Аднак калі Дар'я Чульцова выйшла па сканчэнні тэрміну, то на Кацярыну Андрэеву завялі новую крыміналку — за «здраду дзяржаве». Агулам журналістка атрымала 8 гадоў і 3 месяцы зняволення.

Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш. Яны ажаніліся ў 2016 годзе

Тым часам Кацярыну дома чакаў муж Ігар Ільяш, ён таксама журналіст. Ігара затрымалі ў ліпені 2021 года, аднак праз 10 сутак Акрэсціна адпусцілі і пакінулі ў статусе падазраванага па справе аб нібыта ўдзеле ў пратэстах.

Ігар Ільяш вырашыў заставацца ў Беларусі, каб мець больш магчымасцяў падтрымліваць Кацярыну і прыязджаць да яе на спатканні. Ён спыніў публічную журналісцкую працу.

У кастрычніку 2024 года стала вядома, што Ігар зноў затрыманы. Яго арыштавалі за інтэрв'ю незалежным медыя пра Кацярыну — гэта «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама за падрыхтаваныя аналітычныя справаздачы — гэта «дыскрэдытацыя Беларусі».

Ігару Ільяшу ў верасні 2025 года прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі.

Кацярына Андрэева (Бахвалава) нарадзілася ў 1993 годзе. Пасля школы паступіла ў МДЛУ, але на трэцім курсе з’ехала валанцёркай у Іспанію, дзе правяла два гады. Пасля вяртання на радзіму вырашыла працягнуць сямейную дынастыю і заняцца журналістыкай. Яе дзядуля — вядомы журналіст Сяргей Ваганаў. Працавала на «Радыё Свабода», на «Белсаце».

Каментары6

  • Vasiao
    19.03.2026
    Отважная женщина, безмерное уважение!
  • creck_55
    19.03.2026
    Поздравляю!!! :-D :-D:-D
  • Аналитик
    19.03.2026
    Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць