Вайна44

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек

У Ленінградскай вобласці атакаваны беспілотнікамі Кірышскі нафтаперапрацоўчы завод, а таксама сышоў з рэек грузавы цягнік. 

Паводле ўкраінскіх каналаў, гэта пажар на Кірышскім нафтаперапрацоўчым заводзе

У расійскім горадзе Кірышы (Ленінградская вобласць) адбылася атака беспілотнікаў на мясцовы нафтаперапрацоўчы завод, адзін з найбуйнейшых у Расіі — яго магутнасць — каля 21 млн тон нафты ў год.

Паводле губернатара рэгіёна Аляксандра Драздэнкі, у раёне Кірышаў было збіта тры беспілотнікі, абломкі аднаго з іх сталі прычынай пажару на тэрыторыі завода. Пажар, як сцвярджаюць улады, аператыўна ліквідаваны, ахвяр няма.

Некаторыя тэлеграм-каналы, у тым ліку ўкраінскі Exilenova+, пішуць, што беспілотнікі нанеслі прамы ўдар па НПЗ і публікуюць фота гарэння. 

У той жа час расійскае міністэрства абароны паведаміла, што толькі за ноч было збіта 80 беспілотнікаў у розных рэгіёнах краіны. Найбольшая колькасць БПЛА (30) зафіксавана над Бранскай вобласцю. У Ленінградскай вобласці, паводле Мінабароны, збіта два БПЛА, хоць губернатар казаў пра тры.

Акрамя таго, у Лужскім раёне Ленінградскай вобласці з рэек сышоў цеплавоз з пятнаццаццю пустымі цыстэрнамі. Здарэнне прывяло да прыпынення руху на гэтым участку і затрымкі дзесяці электрычак. Улады не выключаюць дыверсіі. 

Каментары4

  • Што скончыцца хутчэй?
    14.09.2025
    Вайна ва Ўкраіне ці нафтаперепрацоўчыя заводы у расеі? Слава Украіне!! 🇺🇦
  • Клаўс
    14.09.2025
    Мазырскі НПЗ, Наваполацкі НПЗ - вас чакае тое ж самае калі конюх палезе ў вайну
  • Burn, mf, burn
    14.09.2025
    Калі трапляюцца ў сеціве апытанкі расейцаў, там ясна бачны пасыл: у палітыку не лезем; раней у Чачні ваявалі і гінулі салагі тэрміновай службы, а цяпер ваююць кантрактнікі, так што ўсё норм; ніхто не асуджае вайну, бо яна персанальна абывацеляў не датычыцца. Таму ўсё правільна па нафтазаводах прылятае. Гэта не толькі забеспячэнне ваеннай машыны, але і ўдар па дабрабыце пасіўна падтрымаўшага забойствы і разбурэнні ў суседняй краіне насельніцтва. Дэфіцыт паліва => рост коштаў на ўсё => рост незадаволенасці => выццё на балотах і ціск на рэжым (найперш ад нафтагазавай алігархіі, якая нясе страты проста цяпер), які ўсяляк імкнецца пазбягаць напружанасці. Тады жаданне дамаўляцца рэзка з'явіцца. Так што, болей ім прылётаў. Што згарыць, то не згніе.)

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі1

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў5

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера6

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі1

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць