Вайна66

«Перавыхаваць, мілітарызаваць і русіфікаваць»: Расія стварыла беспрэцэдэнтную сістэму для выкрадзеных украінскіх дзяцей

У новай справаздачы лабараторыя гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта раскрывае існаванне сеткі з 210 устаноў па ўсёй Расіі і на акупаваных тэрыторыях, прызначаных для ідэалагічнай апрацоўкі ўкраінскіх дзяцей.

Ілюстрацыйнае фота. Украінскія дзеці на мінскім чыгуначным вакзале. Верасень 2023 года. Фота: БелТА

Лабараторыя гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта (HRL) апублікавала справаздачу пад назвай «Выкрадзеныя дзеці Украіны: у цэнтры расійскай сеткі перавыхавання і мілітарызацыі».

У ёй аналізуецца, як Масква стварыла маштабную і беспрэцэдэнтную сетку для інтэграцыі дэпартаваных украінскіх дзяцей у расійскую ваенную машыну. З некаторымі ключавымі высновамі даследавання знаёміць французскае выданне Le Monde.

Паводле ацэнак HRL, у руках Расіі зараз знаходзіцца да 35 000 такіх дзяцей. У справаздачы зафіксавана існаванне як мінімум 210 устаноў па ўсёй Расіі і на акупаваных тэрыторыях Украіны, дзе дзяцей падвяргаюць прымусоваму «перавыхаванню» і мілітарызацыі.

Маштаб гэтай сеткі, якая працягвае развівацца, ашаламляе. Яна распасціраецца ад Чорнага мора да ўсходняга ўзбярэжжа Ціхага акіяна, праходзячы праз Сібір, і ахоплівае больш за 5600 кіламетраў і 59 рэгіёнаў у Расіі і акупаванай Украіне.

Даследчыкі вызначылі восем тыпаў месцаў: вайсковыя вучылішчы, вайсковыя базы, медыцынскія ўстановы, рэлігійныя аб'екты, школы і ўніверсітэты, гасцініцы, цэнтры дапамогі сем'ям, дзіцячыя дамы і, часцей за ўсё, летнія лагеры і санаторыі.

Перыяд знаходжання дзяцей у гэтых месцах розны. Некаторых накіроўвалі туды часова, і яны вярнуліся дадому, іншых утрымлівалі нявызначаны тэрмін. У некаторых выпадках дзеці, якія прайшлі праз гэтыя ўстановы, былі ўключаны ў расійскую праграму прымусовага ўсынаўлення, каб трапіць у расійскія сем'і і стаць грамадзянамі Расіі.

«Прамыванне мазгоў»

Расследаванне HRL устанавіла, што «Расія выкарыстоўвае патэнцыйна беспрэцэдэнтную сістэму масавага перавыхавання, ваеннай падрыхтоўкі і інтэрнатаў, здольных размясціць дзясяткі тысяч украінскіх дзяцей на працяглы перыяд».

Яно таксама паказвае глыбокую ўцягнутасць і саўдзел расійскага ўрада ў механізмах фінансавання, транспарціроўкі, ваеннай падрыхтоўкі і вярбоўкі. Больш за палову выяўленых аб'ектаў (як мінімум 106 з 210) наўпрост кіруюцца федэральнымі або мясцовымі органамі ўлады Расіі. Каб прыйсці да такіх высноў, даследчыкі спалучылі аналіз інфармацыі з адкрытых крыніц — часта з афіцыйных расійскіх дакументаў — з вывучэннем спадарожнікавых здымкаў.

Паводле справаздачы, мерапрыемствы па «перавыхаванні» ўкраінскіх дзяцей праводзіліся ў большасці (61,9%) выяўленых месцаў. Яны ўключалі культурныя, патрыятычныя або ваенныя праграмы, якія адпавядаюць інтарэсам Масквы і з'яўляюцца часткай больш шырокай кампаніі, якая праводзіцца па загадзе Уладзіміра Пуціна для русіфікацыі жыхароў акупаваных тэрыторый.

Гэтая сістэматычная і наўмысная кампанія відавочна накіравана на дзяцей, — удакладняецца ў дакуменце, — асабліва на тых, хто належыць да ўразлівых катэгорый, такіх як сіроты і дзеці, што жывуць паблізу лініі фронту.

«Гэта найбуйнейшая аперацыя па выкраданні дзяцей з часоў Другой сусветнай вайны, калі нацысты выкралі тысячы польскіх дзяцей, — заявіў выданню Натаніэль Рэйманд, выканаўчы дырэктар HRL. — Расія стварыла сістэму для ідэалагічнай апрацоўкі ўкраінскіх дзяцей, іх ваеннай падрыхтоўкі і падмены ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасці на расійскую».

Ваенная падрыхтоўка

Уладзімір Пуцін на працягу больш як дзесяці гадоў узмацняе патрыятычнае выхаванне і мілітарызацыю расійскай моладзі, але цяпер у гэтыя праграмы ўключаюць і ўкраінскіх непаўналетніх ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў.

Гэта адбываецца як мінімум у 39 з 210 выяўленых устаноў, прычым прапарцыянальна іх колькасць амаль аднолькавая як у Расіі, так і на акупаваных тэрыторыях. Дзяцей навучаюць весці бой, яны ўдзельнічаюць у парадах, вывучаюць ваенную гісторыю і вырабляюць абсталяванне для расійскіх узброеных сіл, у тым ліку дроны.

У справаздачы адзначаецца, што немагчыма вызначыць, ці адпраўлялі дзяцей, якія ўдзельнічалі ў гэтых праграмах, на фронт ва Украіну. Аднак выпадкі прызыву ўкраінскіх дзяцей у расійскую армію ўжо фіксаваліся. Так, у студзені ўкраінскі Цэнтр процідзеяння дэзынфармацыі паведаміў, што дзеці з тэрыторый, акупаваных Расіяй з 2014 года, былі прызваны ў расійскую армію і загінулі ў баях у 2022 годзе.

Масква займалася дэпартацыяй, перавыхаваннем, мілітарызацыяй і прымусовым усынаўленнем украінскіх дзяцей на акупаваных тэрыторыях Крыма, Луганскай і Данецкай абласцей яшчэ з 2014 года, пасля пачатку вайны на Данбасе. Але пасля поўнамаштабнага ўварвання 2022 года гэтыя намаганні значна пашырыліся і набылі большы маштаб, — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Аўтары сцвярджаюць, што доказы, прадстаўленыя ў гэтай і папярэдніх справаздачах, складаюць трывалую аснову для вызначэння дзеянняў Расіі як ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Каментары6

  • імпэрыя — краіна дзіўнай, проста-такі касьмічнай гармоніі: у ёй агідна абсалютна ўсё
    18.09.2025
    Маскоўская імпэрыя — краіна дзіўнай, проста-такі касьмічнай гармоніі: у ёй агідна абсалютна ўсё. Улада, “апазыцыя”, клімат, дарогі, СМІ, эканоміка — ніводная дэталь не псуе карціны, выломваючыся з агульнага стылю
  • русский мир
    18.09.2025
    Русский нацизм .....
  • Імя
    18.09.2025
    Колькі клопату. У бсср самі бацькі са сваімі дзеткамі робяць тое ж самае.

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць