Здарэнні

Дзяўчына знайшла на вуліцы ключы калегі і абакрала яго кватэру

Гісторыя здарылася ў Кастрычніцкім раёне Мінска. 26‑гадовая дзяўчына шпацыравала па вуліцы Брацкай і знайшла звязак ключоў. Па бірульцы зразумела, што іх, верагодна, выпусціў яе калега — раней яна бачыла іх у яго.

Фота: «Мінск-Навіны»

Гісторыя здарылася ў Кастрычніцкім раёне Мінска. 26‑гадовая дзяўчына шпацыравала па вуліцы Брацкай і знайшла звязак ключоў. Па бірульцы зразумела, што іх, верагодна, выпусціў яе калега — раней яна бачыла іх у яго. Гараджанка забрала ключы сабе, аднак так і не вярнула ўладальніку, расказваюць «Мінск-Навіны».

Прагортваючы стужку ў сацсетцы, яна ўбачыла фатаграфію калегі з чамаданам — ён збіраўся з'ехаць з краіны. Таксама дзяўчына прыгадала: мужчына распавядаў, што яго жонка і дзіця гасцююць у бацькоў, а ён збірае грошы на аўтамабіль.

Пераапрануўшыся ў іншую вопратку, дзяўчына паехала туды, дзе пражываў калега. Знойдзенымі ключамі яна адчыніла дзверы ягонай кватэры і выкрала з канверта, які ляжаў у шафе, 4200 даляраў. Далей адправілася ў гандлёвы цэнтр, дзе зноў пераапранулася, і стала абменьваць скрадзеную валюту.

Неўзабаве пасля вяртання мужчына заўважыў прапажу грошай і паведаміў пра гэта ў міліцыю, папрасіўшы тую самую калегу і яе маладога чалавека пабыць панятымі пры аглядзе месца злачынства. Дзяўчыне было сорамна, але яна не прызналася ў крадзяжы.

Але пасля ўсё стала вядома. На дзяўчыну завялі крымінальную справу. Ёй выстаўленае абвінавачванне ў таемным выкраданні маёмасці, учыненым у буйным памеры, з пранікненнем у жыллё (крадзяжы) — ч.3 арт. 205 КК. За гэта пагражае да 7 гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць