Грамадства55

Пячнік і бацька шасцярых дзяцей адседзеў у калоніі за ўдзел у пратэстах. Ён просіць дапамогі, каб адкрыць сваю справу

Аляксандр Зялюткін — бацька шасцярых дзяцей, экалагічны актывіст і пячнік з вялікім досведам. Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года каля ўніверсама «Рыга» — па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса («удзел у масавых беспарадках»). Пасля трох з паловай гадоў зняволення ён выехаў у Літву. Цяпер яму патрэбна дапамога, каб пачаць пячную справу нанова ў Літве.

«У мяне шасцёра дзяцей, двое з якіх маюць інваліднасць. Я заўсёды разлічваў толькі на сябе, а гады турмы яшчэ больш загартавалі мяне. Але зараз, эвакуіраваўшыся ў Літву, я вымушаны звярнуцца па дапамогу», — апісвае на «Байсол» сітуацыю мужчына.

Печніком ён працуе 20 гадоў. Нават арганізоўваў канферэнцыі па абмене досведам сярод майстроў, удзельнічаў у стварэнні навучальных праграм для маладых спецыялістаў. З моладдзю Аляксандр праводзіў акцыі па прыбіранню смецця на лясных азёрах — у Беларусі, Украіне, Расіі, Сярэдняй Азіі і розных рэгіёнах Каўказа.

«У снежні 2021 года ў нашу кватэру ўварваліся людзі ў масках, зрабілі пагром, напалохалі дзяцей і павезлі мяне ў ГУБАЗіК. З гэтага моманту пачалася чорная паласа для мяне і маёй сям'і, якая доўжылася тры с паловай года. Свой тэрмін я адбываў з цяжкасцямі, бо мне было складана хаваць сваё стаўленне да людзей, якія захапілі ўладу ў нашай краіне. Галадоўкі, ШІЗА, ПКТ суправаджалі мяне ўвесь гэты перыяд.

За месяц да вызвалення мне паабяцалі, што на мяне будзе заведзена новая крымінальная справа па арт. 130 і 361 КК за распальванне варожасці і «данаты». У маёй кватэры зноў правялі ператрус і забралі ўсе дакументы і многія асабістыя рэчы, паведаміўшы родным, што мяне чакае новы тэрмін. Але па нейкай прычыне мяне ўсё ж выпусцілі.

У дзень вызвалення з мяне ўзялі падпіску аб нявыездзе, прызначылі прэвентыўны нагляд на 2 гады і паабяцалі, што ў бліжэйшы час мной «зоймуцца». Перад вызваленнем мяне збілі, парэзалі маё адзенне і ў такім выглядзе вывелі за вароты. Не дачакаўшыся выканання пагроз, з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL я пакінуў Беларусь адразу пасля вызвалення», — дзеліцца Аляксандр.

Ён плануе ў Літве нанова заняцца пячной справай. Для гэтага трэба набыць інструмент, прайсці тэарэтычныя і практычныя курсы павышэння кваліфікацыі і атрымаць дазвол на гэты від дзейнасці. Таксама для працы мужчына плануе купіць старэнькі працоўны аўтамабіль і атрымаць вадзіцельскія правы, бо падчас ператрусу ў Мінску ў яго канфіскавалі ўсе дакументы.

Сума збору — €5000:

— €1500 — інструмент печніка

— €700 — курсы кіравання катэгорыі B

— €1000 — практычныя курсы мантажу кафляных абліцовак

— €700 — тэарэтычны курс з выдачай дазволу

— €1100 — працоўны ўніверсал Фольксваген Пасат B3

Падтрымаць збор для Аляксандра можна тут

Каментары5

  • Прошит метеоритами
    21.09.2025
    Кроме байсола ещё способ перечислить?
  • Галя
    21.09.2025
    Не пераймайцеся вы так. Ён здаровы мужык, які сам выехаў з Беларусі яшчэ ў студзені 25 года. За 8 месяцаў не знайшоў працы? І калі ён такі добры пячнік з вялікім досведам працы, то навошта яму яшчэ курсы па павышэнню кваліфікацыі? Дарэчы, ён нават ня ведае, што ў яго ўжо 3 дзяцей з інваліднасцю, бо ён папросту не стасуецца ні з імі, ні з былой жонкай. Ніякай дапамогі ён ім не аказвае наогул, а сам катаецца на ўсёй Еўропе, фота ў фс як доказ
  • Барадзед
    21.09.2025
    Галя, да нормальный он печник. Хорошая работа.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць