«Інакш нельга, бяспека — перш за ўсё». Актобэрфэст часова закрылі з-за пагроз з боку леварадыкалаў
Пасля выбухаў і пажару ў паўночнай частцы Мюнхена найбуйнейшае народнае свята Германіі апынулася пад пагрозай. Паводле інфармацыі Bild, паліцыя знайшла ліст з пагрозамі ў адрас Актобэрфэста і парэкамендавала не адкрываць фестываль, пакуль не будзе выключаная небяспека.

«Паліцыя зробіць усё, каб да 17:00 цалкам праверыць тэрыторыю. Калі гэта не атрымаецца, Актобэрфэст сёння не адкрыецца. Прабачце, але інакш нельга, бяспека — перш за ўсё», — заявіў бургамістр Мюнхена Дытэр Райтэр.
Паводле яго слоў, рашэнне аб закрыцці непасрэдна звязана з расследаваннем пажару і знойдзенымі доказамі.
Паліцыя таксама вывучае магчымую сувязь пагроз з леварадыкальнымі групоўкамі. На адным з сайтаў крайніх левых з’явіўся тэкст пад назвай «Антыфа — значыць атака», дзе невядомыя асобы заявілі пра намер падпальваць аўтамабілі і нападаць на людзей у Мюнхене. Прадстаўнік паліцыі адзначыў, што ўсе версіі правяраюцца.
Сёння раніцай у Мюнхене адбылося некалькі выбухаў, загарэўся жылы дом. Унутры згарэлага будынка быў знойдзены мужчына, які скончыў жыццё самагубствам. Следства пакуль не ўстанавіла, ці ёсць прамая сувязь паміж гэтымі падзеямі і пагрозамі ў адрас Актоберфэста.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары
Прыток нафтадаляраў тлуміць арабам голаў і тыя лезуць у палітыку іншых краін
Брытанія дэградуе пад уладай лейбарыстаў
Ізраіль зноў перамагае вайну з арабамі, але асвістаны за гэта ўсімі
Эгаманьяк у Белым доме змагаецца з унутранымі ворагамі
Спробы цэнтралізацыі ўлады ў Індыі сканчваюцца этнічнымі канфліктамі
Ісламісты ў Судане вядуць паўзучую ісламізіцыю, якая перарастае ў генацыд
І г.д. і г.д.
Аб бананавых рэспубліках: на Гаіці бацька Док памёр.