Грамадства1414

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ

Шматфункцыянальны комплекс на Гарадскім Вале планавалі здаць яшчэ некалькі гадоў таму. Цяпер праз фінансавыя цяжкасці адмовіліся літаральна ад усяго архітэктурнага дэкору і складаных элементаў. 

Як цяпер выглядае шматфункцыянальны комплекс у Верхнім горадзе. Фота: тэлеграм-канал «Минск и минчанин»

Будоўля на скрыжаванні Інтэрнацыянальнай, Гарадскога Вала і Камсамольскай — адна з самых праблемных у цэнтры Мінска. З пачатку 2000‑х тут бізнэсмен Сяргей Дзямчук спрабаваў на грошы дольшчыкаў узвесці бізнэс-цэнтр з гандлёвай галерэяй. Але будаўніцтва хутка спынілася і ператварылася ў даўгабуд, які псаваў гістарычны цэнтр горада, а сам забудоўшчык у выніку трапіў за краты па абвінавачанні ў махлярстве.

Комплекс на рэндарах у 2020 годзе меў цагляныя фасады і дарагое зашкленне. Фота: вытворча-творчая майстэрня «Атры»
Шматфункцыянальны комплекс на рэндарах. Фота: вытворча-творчая майстэрня «Атры»

Даўгабуд быў канчаткова знесены рашэннем Мінгарвыканкама, а зямлю выставілі на аўкцыён. Летам 2019 года ўчастак за 4,5 мільёна рублёў набыў новы інвестар — кампанія «ВільнюсБудІнвест».

Паводле праекта, распрацаванага архітэктурнай майстэрняй «Атры», унутры гістарычнага квартала мусіў паўстаць шматфункцыянальны грамадскі цэнтр плошчай каля 10 тысяч квадратных метраў, які ўключаў гасцініцу, кавярні, крамы і падземны паркінг.

Пешаходная вуліца паміж карпусамі комплексу на рэндарах. Фота: вытворча-творчая майстэрня «Атры»
Пешаходная вуліца паміж карпусамі комплексу на рэндарах. Фота: вытворча-творчая майстэрня «Атры»

Па праекце комплекс складаўся з некалькіх чатырохпавярховых аб'ёмаў з закругленымі вугламі, падзеленых пешаходнымі вулачкамі, праз якія былі перакінуты вытанчаныя зашклёныя пераходы.

Кожны з карпусоў меў сваё сучаснае архітэктурнае рашэнне. Карпусы, якія выходзілі да вуліцы Гарадскі Вал, былі выбудаваныя на кантрасце чырвонай і белай цэглай, якая павінна была стаць асноўным матэрыялам аддзелкі фасадаў.

Адзін з карпусоў архітэктары рытмічна члянілі высокімі вертыкальнымі вокнамі, якія ў вуглавой частцы прыкрывала паўпразрыстая дэкаратыўная сценка з чырвонай цэглы. Фасады суседняга корпуса, выкананага ў белай цэгле, мелі спараваныя вокны са скошанымі адкосамі. Ва ўсіх праёмах — модныя цяпер запаўненні без чляненняў, на вуглах — скругленае зашкленне. 

Недабудаваны комплекс у верасні 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Минск и минчанин»

У такім амбіцыйным выглядзе комплекс мусіў быць скончаным яшчэ ў 2023 годзе. Але быў узведзены жалезабетонны каркас і сцены, пасля чаго будаўніцтва зацягнулася. Забудоўшчык сутыкнуўся з фінансавым праблемамі, а пасля ўзвядзення заходнімі краінамі санкцый некаторыя запраектаваныя рашэнні сталі непад'ёмна дарагімі.

Адсутнасць грошай вельмі негатыўна адбілася на архітэктуры комплексу. Замест клінкернай цэглы фасады выканалі ў лёгкай тынковачнай сістэме — са звычайнага ўцяпляльніка і тынкоўкі па сетцы.

Такі варыянт звычайна выкарыстоўваюць пры бюджэтных капітальных рамонтах, дзе найперш трэба ўцяпліць, а эстэтыка адыходзіць на другі план. Праз 3‑5 гадоў такія сістэмы ў беларускім клімаце набываюць неахайны выгляд, а на пацямнелай ад бруду і вільгаці паверхні праступаюць светлыя парасонікі мацаванняў уцяпляльніка.

Ні цэглы на фасадах, ні закругленага зашклення на вуглах карпусоў, якія былі ў праекце, не будзе ў гатовым комплексе. Фота: вытворча-творчая майстэрня «Атры»

Але, відаць, забудоўшчык настолькі не мае грошай, што нават не паспрабаваў зымітаваць цэглу. Зразумела, што ні пра якія дэкаратыўныя сценкі ўжо гаворкі не ішло, як і пра выгнутае шкло — тэхналогію, вядомую з пачатку XX стагоддзя, але дагэтуль недаступную беларускім вытворцам — на яго месцы ў вуглах карпусоў паставілі самыя звычайныя запаўненні. Іншыя вокны таксама спрасцілі, дадаўшы фрамугі. 

У выніку замест амбіцыйнага комплексу ў такім адказным і спакусным гістарычным месцы з'явіўся вельмі спрошчаны яго варыянт, калі не сказаць прымітыўны. Да яго хуткага завяршэння, відаць, падштурхнулі толькі вызначаныя ўмовамі аўкцыёну тэрміны асваення пляцоўкі.

Першапачатковы варыянт быў накіраваны архітэктурна-горадабудаўнічай радай на дапрацоўку, бо яго члены палічылі, што «архітэктура — ніякая». Выгляд, у якім дабудоўваюць комплекс, значна горшы за гэты адкінуты варыянт. Фота: вытворча-творчая майстэрня «Атры»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • забыў дадаць, што
    30.09.2025
    неахайны выгляд, а на пацямнелай ад бруду і вільгаці паверхні праступаюць светлыя парасонікі мацаванняў уцяпляльніка

    Гэта, дарэчы, не толькі бруд, але і цвіль
  • Румын
    30.09.2025
    Нейкі аналаг пепсі-колы атрымаўся
  • %
    30.09.2025
    Ад пачатку была закладзена параза ў праекце. Ну як можна было марыць пра чыровоную і белую цеглу!? Ну што гэта такое!? Вось каб была закладзена ў аздабленьне чырвоная і ЗЯЛЕНАЯ цегла, то напэўна б - хай і не без хібаў - праект быў бы завершаны пасьпяхова

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць