Грамадства33

Банкі будуць прымаць даляры, якія свецяцца

Банкі будуць прымаць валюту, якая свеціцца ва ультрафіялетавых прамянях. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун перад нарадай з прадстаўнікамі камерцыйных банкаў.

Беларускія банкі выкарыстоўваюць адзіны пералік прыкмет плацежаздольнасці валюты. Цяпер патрабаванні да банкнотаў змякчаць, піша Onliner.by.

— Ужо з 1 кастрычніка ў адзіныя патрабаванні ўнесены змены: усе ультрафіялетавыя свячэнні валюты (нейкая кропка або пляма) будуць прызнавацца плацежаздольнымі. Адпаведна, банк павінен будзе прымаць такую купюру.

Раней кліент мог атрымаць валюту ў адным банку, а затым у іншым абменніку касір спасылаўся на свячэнне і адмаўляўся прымаць купюры. З улікам зваротаў грамадзян правілы вырашылі скарэктаваць.

Андрэй Картун нагадаў, што Нацбанк заказваў даследаванне ў Акадэміі навук, каб разабрацца, ці ўплывае свячэнне ў ультрафіялеце на плацежаздольнасць банкноты. У выніку аказалася, што «не кожнае свячэнне з'яўляецца цвіллю, а не кожная цвіль вядзе да страты плацежаздольнасці банкноты».

Пры гэтым прыкметы зношанасці банкнот застаюцца ранейшымі. Так, банкі па-ранейшаму не змогуць прыняць валюту з істотнымі пашкоджаннямі — з надрывамі, парваныя банкноты, а затым склееныя, з прыкметнымі надпісамі.

Акрамя гэтага, Нацбанк мае намер абмеркаваць з банкамі ўвядзенне дадатковай адказнасці за адмову прымаць плацежаздольныя банкноты.

— Будзем абмяркоўваць з банкамі ў тым ліку ўвядзенне дадатковай адказнасці касавых службаў у частцы такіх інцыдэнтаў і выпадкаў непрыёму банкнот з прыкметамі плацежаздольнасці.

Яшчэ адна тэма датычыцца тарыфаў, па якіх банкі цяпер прымаюць пашкоджаныя банкноты. Зараз камісіі за такія аперацыі ў асобных выпадках дасягаюць 15—20%, але Нацбанк будзе рэкамендаваць знізіць іх прыкладна да 5%.

Каментары3

  • Юны фізік
    01.10.2025
    Знімаю цвіль з даляраў, нядорага
  • Карэйка
    01.10.2025
    Юны фізік, а зь эўраў умееце?
  • Санта Бэрримор
    01.10.2025
    Сами, додики, придумали эту фигню. Сами ее героически преодолели. Делом заняты.

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць