У Мар'інай Горцы 9‑гадовая школьніца нечакана кінулася праз дарогу, праз што трапіла пад легкавую машыну. У міліцыі паказалі відэа здарэння.

Паводле звестак МУС, дзяўчынка выйшла з аўтобуса на вуліцы Чапаева і замест таго, каб пайсці на пешаходны пераход, пачала перабягаць дарогу проста перад аўтобусам, які стаяў.
Кіроўца аўтамабіля Peugeot 206 заўважыла школьніцу ў апошні момант і пачала экстранна тармазіць. Тым не менш, дзяўчынка сутыкнулася з машынай і атрымала нязначныя ўдары.
Каментары