Вайна55

Частковы блэкаўт і пажар у Львове пасля масіраванага абстрэлу Расіі

У Львове раніцай 5 кастрычніка адбыліся магутныя выбухі ў выніку чарговага ракетнага ўдару Расіі. Частка горада засталася без электрычнасці, паведамілі ў мэрыі.

У выніку расійскіх удараў у Львове загарэўся індустрыяльны парк Sparrow

Паводле мэра Андрэя Садавога, святла няма ў некалькіх раёнах горада. Грамадскі транспарт не выходзіць на маршруты з-за пагрозы жыццю людзей.

Ранкам горад знаходзіўся пад інтэнсіўным расійскім абстрэлам. Расіяне атакавалі Львоў рознымі тыпамі ракет і беспілотнікаў. Каля 06:35 у горадзе прагучалі некалькі выбухаў пасля паведамленняў пра набліжэнне ракет «Кінжал».

Паводле мэра горада, у выніку атакі ў Львове загарэўся індустрыяльны парк Sparrow. Папярэдне, пацярпелых няма. Гэта грамадзянскі аб’ект, без якой-небудзь вайсковай складовай, удакладніў мэр горада.

Каментары5

  • Жвір
    05.10.2025
    Акупанты б'юць па меркаваных аб'ектах лягістыкі паставак узбраеньняў Украіне.
  • Жвір
    05.10.2025
    Рубам, падобна, што няма чым біць насамрэч, інакш бы даўно ўжо білі. Усе размовы пра "фламінга" з "нептунамі" толькі размовы, няма іх ва Ўкраіне ў патрэбнай колькасьці.
  • Рубам
    05.10.2025
    Жвір, 40% нафтраперапрацоўчай галіны рф ужо стала колам, у некаторых рэгіёнах рф ужо ўвялі квоты па 20л бензіну на адно аўто, чэргі па паліва. Біць ёсць чым, але варта болей

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць