Грамадства

На мінскай Камароўцы адзін баравік прадаюць за 9 рублёў

На мінскім Камароўскім рынку абмяркоўваюць цэны на грыбы, і адно відэа ў тыктоку выклікала сапраўдны выбух дыскусій. Аўтар роліка паказаў, што прадаўцы просяць за адзін баравік (не за кілаграм, а за адзін невялікі грыб) 8—9 рублёў, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Менш чым за суткі відэа паглядзелі каля 330 тысяч карыстальнікаў. Каментатары падзяліліся на два лагеры: адны абураюцца такой цаной і параўноўваюць яе з коштам чырвонай рыбы, мяса ці шампіньёнаў з крамы; другія ж лічаць кошт цалкам абгрунтаваным, бо збіраць баравікі вельмі складана — трэба ведаць месцы і лавіць «хвалю», калі надвор’е спрыяе іх росту.

Кошт баравікоў заўсёды быў высокі ў параўнанні з іншымі грыбамі, нават у разгар сезона. Напрыклад, на рынку невялікі пакуначак каштуе каля 35 рублёў, а ў прыватных аб’явах цана за кілаграм можа дасягаць і 50 рублёў. Па сутнасці, баравікі каштуюць як дарагое мяса.

@chtopochemminsk

‍Цены на грибы на нашей любимой Комаровке! Сколько стоит 1 боровик - узнаем! ряд 4, место 1

♬ оригинальный звук - ЧТОПОЧЕМ МИНСК

Карыстальнікі тыктоку жартавалі і спрачаліся:

  • «Кілаграм шампіньёнаў можна купіць, а то адзін баравік — 9 рублёў, наогул з глузду ўжо з'ехалі»;
  • «Лепш, мабыць, чырвонай рыбай буду харчавацца»;
  • «За 9 рублёў у мяне будзе кілаграмам свініны пахнуць у супе».

Аднак былі і іншыя галасы:

  • «Людзі, хто вас прымушае іх купляць? Чаго вы так абураецеся? Калі прадаюць, значыць ёсць тыя, хто купляе. Іншаму прасцей у лес схадзіць або шампіньёнаў купіць»;
  • «У лесе бясплатна. Якія могуць быць прэтэнзіі? Не хочаце — не бярыце, ніхто не прымушае, калі людзі цэняць сваю працу, гонар ім і хвала»;
  • «Ніхто ж не прымушае купляць. Не падабаецца — ідзіце ў лес ці купіце шампіньёны»;

  • «Гэта праца, і калі ёсць людзі, якія гатовыя плаціць, то чаму б і не? У лесе ж бясплатна».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць