Усяго патроху

Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў

Сярод іх ёсць від, які зусім нядаўна трапіў да нас з Канады, а таксама ўмоўна атрутны.

Аляксандр Гарбацэвіч. Скрын відэа: skyforest.ai / TikTok

Грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч у сваім тыкток-канале расказаў пра пяць відаў ядомых белых грыбоў, якія ён знайшоў у беларускіх лясах.

Першы — белы грыб дубовы. Гэты грыб яшчэ называюць «сеткаватым». Сярод іншых белых грыбоў ён вылучаецца характэрнай сеткай на ножцы і «дубовым» колерам.

Белы грыб дубовы ці «сеткаваты». Скрын відэа: skyforest.ai / TikTok

Як правіла, заўважае Аляксандр, гэты від грыбоў расце з дубамі і грабамі. Часам яго можна сустрэць побач са старымі бярозамі. І нават, як запэўнівае грыбнік, у Беларусі ёсць адзін лес, дзе белы грыб дубовы расце побач з асінамі, што «максімальна антынавукова».

Белы грыб бярозавы. Скрын відэа: skyforest.ai / TikTok

Бярозавы і яловы баравікі грыбнік аб'яднаў у адзін від, бо яны падобныя адзін да аднаго шапачкай, пад якою маюць белы колер. Адзінае адрозненне, па словах Гарбацэвіча, гэта няроўнасці на шапачцы ў яловых баравікоў.

«Гэта ўсё вельмі каштоўныя ядомыя белыя грыбы. Іх нельга адварваць, каб не згубіць смак», — даводзіць грыбнік.

Захопнік беларускіх лясоў — залацісты баравік. Скрын відэа: skyforest.ai / TikTok

«Захопнікам беларускіх лясоў» Аляксандр называе залацісты баравік, які «прыляцеў да нас з Канады і за шэсць гадоў захапіў усю тэрыторыю Беларусі».

«Гэтыя грыбы ўстойлівыя да засухі, растуць побач з соснамі. У цэлым таксама смачныя», — расказвае Гарбацэвіч.

«Каралі грыбнога царства» — сасновыя баравікі. Скрын відэа: skyforest.ai / TikTok

«Каралямі грыбнога царства» па ацэнцы мужчыны, з'яўляюцца сасновыя баравікі.

Яны маюць бардовага колеру шапачку, і, як сцвярджае Аляксандр, адметны ад іншых баравікоў пах, з «трохі фруктовым адценнем».

«Госць з пекла». Скрын відэа: skyforest.ai / TikTok

Пяты від баравікоў грыбнік назваў «госцем з пекла».

«Дубовік аліўкава-буры. Пад шапачкай ён чырвонага колеру. Пры націсканні, дэфармацыі ён чарнее», — апісвае мужчына гэты від грыбоў і заўважае, што ён «трохі атрутны ў сырым выглядзе».

«Абавязкова адварыць, зліць адвар і тады ўжо можна гатаваць», — рэкамендуе эксперт.

Не атрымалася знайсці ў грыбніка толькі неядомы двайнік баравіка — грыб-гарчак.

Двайнік баравіка — грыб-гарчак. Скрын відэа: skyforest.ai / TikTok

«У яго ружавае пад шапачкай пры націсканні. Ружовая гама колеру. Адзін грыб вельмі горкі і можа сапсаваць увесь збор. Атруціцца немагчыма, але будзе на фізічным узроўні цяжка грыбы з'есці. Яны стануць горкімі», — тлумачыць мужчына.

@skyforest.ai 5 видов белых грибов! Где ядовитый?! ☠️ #горчак #белыйгриб ♬ оригинальный звук - Александр Горбацевич

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі3

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць