Эканоміка11

За 10 гадоў Беларусь значна павялічыла гадавую здабычу нафты

За апошнія 10 гадоў гадавы аб'ём здабычы нафты ў Беларусі вырас з 1,65 да 2 мільёнаў тон, паведаміў у інтэрв'ю часопісу «Экономика Беларуси» старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілля Ікан.

Фота ілюстрацыйнае

«Тэхнічнае пераўзбраенне дазволіла нарасціць аб'ёмы бурэння ў 2,4 разы (з 117 тысяч метраў да 285 тысяч метраў), у тым ліку давесці долю гарызантальнага бурэння з 0,5 да 19,5%, а таксама ў 2 разы павялічыць колькасць свідравін, якія ўводзяцца штогод, з 35 да 70 у год», — заявіў Ілля Ікан.

Паводле слоў кіраўніка канцэрна, беларускія нафтавыя радовішчы знаходзяцца на завяршальным, чацвёртым этапе распрацоўкі, таму для далейшага павелічэння аб'ёмаў здабычы неабходна ўкараняць інавацыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць распрацоўваць цяжказдабывальныя запасы нафты.

Дзякуючы новым тэхналогіям сёння ў Беларусі паспяхова здабываецца нафта там, дзе раней гэта было немагчыма або нявыгадна. Здабыча з цяжказдабывальных запасаў значна вырасла: з 750 тысяч тон у 2019 годзе да 987 тысяч тон цяпер, што складае 49% ад агульнага аб'ёму здабычы.

Асноўны прырост забяспечваецца за кошт даразведкі і больш інтэнсіўнай працы на ўжо вядомых радовішчах, паколькі верагоднасць знаходжання буйных новых радовішчаў у Беларусі невялікая з прычыны яе геалагічнай вывучанасці.

Каментары1

  • Янка
    02.10.2025
    Абъем бурэння вырас у 2.4 разы, а здабыча нафты - толькі на 21%. Здабыча цяжказдабывальнай нафты вырасла толькі на 31%. Новых свідраін - шмат, а але прырост здабычы непараўнальны. Усё гэта нагадвае спробы пампаваць любым коштам нягледзячы на сабекошт здабычы, пра які старшыня Белнафтахіма сціпла маўчыць. А таксама ён маўчыць пра шкоду навакольнаму асяроддзю з-за істотнага росту аб'емаў бурэння.

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць