Грамадства66

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду

Выпадак здарыўся ў Ганцавічах у сакавіку.

14‑гадовы падлетак на электрасамакаце не справіўся з кіраваннем і наехаў на жанчыну, у выніку чаго яна атрымала траўмы. Яна звярнулася ў суд з патрабаваннем кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Цяпер стала вядома пра рашэнне суда па гэтай справе, піша Onliner.by.

Высветлілася, што жанчыне былі прычынены «менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце «доўгачасовы разлад здароўя на тэрмін не больш за чатыры месяцы», з-за траўмы з красавіка па чэрвень 2025 года яна не працавала.

Страціўшы заробак, была вымушаная звярнуцца па матэрыяльную дапамогу да старэнькай маці для набыцця медыцынскіх прэпаратаў і аплаты камунальных паслуг.

Акрамя таго, працяглы перыяд часу пацярпелая не магла перасоўвацца самастойна, была вымушаная карыстацца мыліцамі, а таксама прымаць медыцынскія прэпараты. Агульныя выдаткі на лячэнне склалі 714,09 рубля, яшчэ 360 рублёў абышоўся рамонт тэлефона, пашкоджанага падчас падзення.

У завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да непаўналетняга самакатчыка было адмоўлена ў сувязі з недасягненнем узросту крымінальнай адказнасці (16 гадоў). Але жанчына падала пазоў аб спагнанні з хлопца і яго законных прадстаўнікоў — бацькоў — матэрыяльнай шкоды і грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай шкодай здароўю, памерам 8000 рублёў.

Адказчыкі заяўлены пазоў прызналі часткова, спасылаючыся на складанае матэрыяльнае становішча. У выніку суд вырашыў спагнаць з непаўналетняга і яго законных прадстаўнікоў кампенсацыю маральнай шкоды 6000 рублёў, выдаткі на лячэнне (714,09 рубля), пакрыццё кошту прычыненай шкоды (360 рублёў), а таксама падатковыя выдаткі.

Каментары6

  • Некто
    09.10.2025
    Я недавно видел такую деточку,которая летела в дождь на самокате и виляла из стороны в сторону
  • Кастрычнік
    09.10.2025
    Зорг, у Ганцавічах - гэта шаленыя грошы.
  • 12345
    09.10.2025
    Некто, Вось і падзякуй улады за закон, якія даюць права забіваць і калечыць кожнага пешахода, які знаходзіцца на ходніку.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС35

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ4

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую12

Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце25

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС35

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць