Грамадства3535

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна

Адукацыйны хаб «Нацыі лідараў» праводзіць для беларусаў курсы, каб дапамагчы набыць веды па фінансавай пісьменнасці, псіхалагічнай устойлівасці, вырашэнні канфліктаў, свядомым бацькоўстве, экалогіі… Ёсць і размоўныя клубы — для тых, хто хоча вучыць беларускую і англійскую мовы.

Адукацыйны хаб «Нацыі лідараў» быў створаны ў 2021 годзе. Цяпер у камандзе 40 чалавек. Сярод іх — эксперты па паліталогіі, фінансах, псіхалогіі, культуры і іншых абласцях. 

«Нацыя лідараў» праводзіць бясплатныя анлайн-курсы па самых розных тэмах — па публічнай палітыцы, прававой пісьменнасці, кіраванні сямейнымі фінансамі і іншых тэмах. Працягласць курсаў — адзін-два месяцы.

Заняткі скіраваныя на тое, каб палепшыць жыццё чалавека — у эмацыянальным, фінансавым, сямейным ці прававым плане, — і арыентаваныя на беларусаў за мяжой. Звычайна навучацца прыходзяць людзі 25—55 гадоў, якія хочуць больш ведаць пра кіраванне сямейным бюджэтам, развіццё ўласнай асобы і псіхалагічную ўстойлівасць.

Дзякуючы курсам, удзельнікі знаходзяць бясплатную дапамогу для вырашэння ментальных праблем — напрыклад, выгарання, вывучанай бездапаможнасці, — шукаюць апоры, шляхі пераадолець крызіс у эміграцыі. 

У водгуках выпускнікі курсаў адзначаюць практыкаарыентаванасць атрыманых ведаў. 

«Гэта не голая тэорыя, мы будуем курсы так, каб людзі разумелі, што яны практычна атрымаюць у жыцці, як яны могуць сваё жыццё палепшыць», — кажуць сябры каманды.

Апроч курсаў, у хабе ёсць розныя гурткі. Напрыклад, для тых, хто хоча практыкаваць беларускую мову, або клуб псіхалагічнай самадапамогі. Ёсць і клуб вывучэння англійскай мовы.

Хаб «Нацыя лідараў» быў створаны з мэтай умацавання грамадзянскай супольнасці Беларусі.

«Нам важная Беларусь, мы хочам дадому, для гэтага трэба паслядоўна змяняць грамадства, каб змены былі трывалымі і незваротнымі», — дзеліцца каманда сваёй матывацыяй да ўдзелу ў праекце.

Усе дасяжныя на гэты момант курсы і магчымасці для самаразвіцця шукайце на сайце «Нацыі лідараў».

*У Беларусі медыярэсурсы «Нацыя лідараў» уключаныя ў спіс арганізацый, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».

Каментары35

  • Бяспека
    02.10.2025
    Перыядычна рэкламуюць сябе ў эмігранцкіх чатах. А наколькі яны бяспечныя з пункту гледжання асабістых звестак? Ці не тырчаць дзе-небудзь вушы Азаронка ці КДБ?

    Хто яны наогул такія?
  • Гук пажырання грантаў
    02.10.2025
    Каманда 40 чалавек, кажаце?
    А потым выйшаўшым няма дзе жыць і што есці.
  • при всём богатсте выбора(с)
    02.10.2025
    >Беларусаў клічуць --- ЗАПРАШАЮЦЬ

    RU :
    кликать
    1) (кричать) крычаць
    2) (громко звать) клікаць, гукаць
    3) (называть) клікаць, зваць

    BY :
    клікаць, ✂; незак.
    Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.
    К. на ратунак. К. бабулю. К. курэй (падзываць, склікаць).

    Запрашаць з якой-н. мэтай.
    К. на вяселле. К. на ўрачысты вечар. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.
    К. народ на барацьбу.

    каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем (разм.).

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне15

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне15

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць