Грамадства77

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Польскі ўрад агучыў свае прапановы за вызваленне Пачобута. Польшча можа зноў адкрыць дадатковыя памежныя пераходы з Беларуссю, якія былі зачыненыя пры партыі «Права і справядлівасць». Аднак Мінск павінен выканаць некалькі ўмоў. Чаго Польшча чакае ад Аляксандра Лукашэнкі, піша Rzeczpospolita. 

Паводле крыніц выдання ў польскім урадзе, польскі бок чакае спынення працяглага міграцыйнага крызісу на мяжы, вызвалення журналіста і аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута, а таксама супрацоўніцтва ў справе вызначэння вінаватых у забойстве польскага салдата, сяржанта Матэвуша Сітэка.

— Беларусы ведаюць спіс нашых прыярытэтаў, але, на жаль, ні ў адной з гэтых сфер дагэтуль не адбылося прагрэсу, — кажа суразмоўца. 

Выданне сцвярджае, што на стале ў Лукашэнкі ўжо ляжыць прапанова Варшавы. 

Калі ўлады ў Мінску супакояць сітуацыю на мяжы і выпусцяць Анджэя Пачобута, — будуць адкрытыя раней закрытыя памежныя пераходы. У Мінску пра гэта ведаюць, — кажа добра праінфармаваны суразмоўца. Іншых падрабязнасцяў ён не раскрывае.

Як мяркуе выданне, гаворка ідзе, верагодна, пра памежны пераход у Баброўніках (Бераставіца), закрыты ў 2023 годзе з прычыны прысуду Пачобуту ў восем гадоў.

Не выключана, што туды ўваходзіць і адкрыццё пераходу ў Кузніцы (Брузгі), які дагэтуль застаецца закрытым для асабовага і таварнага руху. Гэта, безумоўна, палепшыла б гандаль Беларусі з ЕС, піша выданне. 

Як даведалася Rzeczpospolita, 25 верасня, у дзень адкрыцця мяжы, у Мінску сабралася камісія, якая займаецца вызваленнем палітычных вязняў. 

З адпаведнай просьбай аб вызваленні Анджэя Пачобута да Лукашэнкі звярнулася нядаўна кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, якая сама больш за год правяла за кратамі. Ёй дазволілі таксама сустрэцца з журналістам у турме, але далей справа не пайшла.

Ці разглядаецца просьба Борыс у цяперашні час урадавай камісіяй?

— Не маю права выдаваць падрабязнасці, датычныя працы камісіі, — адказала на пытанне Rzeczpospolita член камісіі Ганна Канапацкая.

— Я падтрымліваю ініцыятыву Анжалікі Борыс і гатова быць паручальнікам у справе вызвалення Анджэя Пачобута, — кажа яна.

Канапацкая сцвярджае, што раней яна была паручальніцай вызваленага ў лістападзе мінулага года Рыгора Кастусёва. Лукашэнка вызваліў яго з прычыны цяжкага стану здароўя і дазволіў яму застацца ў Беларусі.

Ці ёсць шанец на хуткае вызваленне Пачобута, чый стан здароўя ўжо доўгі час выклікае сур'ёзныя засцярогі? На гэта пытанне Канапацкая не адказала. 

Адна з крыніц у польскім урадзе сказала выданню, што «не хапае ўзаемнага даверу паміж Польшчай і Беларуссю».

— Лукашэнка гэта зацягвае, а між тым такі жэст мала б што яму каштаваў, але мог бы стаць добрай асновай для перамоваў у будучыні, — кажа выданню суразмоўцаў ва ўрадзе. — Прозвішча Пачобута ведаюць і амерыканцы, якія вядуць перамовы з Лукашэнкам аб вызваленні чарговых палітычных вязняў, — дадае ён.

Ён кажа, што Пачобут знаходзіцца на чале «польскага спісу» асоб, за чыё вызваленне змагаецца Варшава. У спісе могуць быць нават некалькі дзясяткаў прозвішчаў, у тым ліку асуджаны на 11 гадоў лагераў ксёндз Генрых Акалатовіч, але таксама затрыманы нядаўна 27‑гадовы польскі кармеліт Гжэгаж Гавел.

Каментары7

  • Вася с пилорамы
    09.10.2025
    Канопацкая может только в бане гарантом стать.
  • ваван
    09.10.2025
    не думал что доживу до тех времен когда с террористами не то что ведутся открытые переговоры, а даже приветствуются и продвигаются как единственный способ. Пособники террора не то что не стесняются они ГОРДЯТСЯ своей ролью...
  • девіз хітра...х
    09.10.2025
    Хочаш жыць- умей вярцецца.

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць