Свет1111

Канцлер Мерц: «Каўбаса — гэта каўбаса». Еўрапарламент пагадзіўся

Сасіскі з тофу, шніцалі з сейтана і іншыя заменнікі мяса ў будучыні атрымаюць іншыя назвы, вырашыў Еўрапарламент. Такую прапанову ўнесла кансерватыўная Еўрапейская народная партыя.

Ілюстрацыйнае фота

Там лічаць, што паняцці «бургер», «сасіска» або «шніцаль» варта выкарыстоўваць толькі для абазначэння мясных прадуктаў. Мэтай ініцыятывы называюць падтрымку фермераў і абарону спажыўцоў ад блытаніны, піша DW-Belarus.

Некалькі дзён таму гэтую тэму закрануў і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. «Каўбаса — гэта каўбаса. Каўбаса — не веганская», — заявіў кіраўнік урада ў ток-шоу Caren Miosga на тэлеканале ARD. Аднак ён устрымаўся ад далейшых каментароў.

У мясной прамысловасці задаволеныя, але ў рашэння ёсць і крытыкі. «Свет — у агні, а Еўрапейская народная партыя на гэтым тыдні не знайшла нічога лепшага, як уцягнуць нас усіх у дыскусію пра каўбаскі і шніцалі», — абураецца ў размове з DW еўрадэпутатка ад «зялёных» Анна Каваціні.

У адкрытым лісце буйныя гандлёвыя сеткі Aldi Süd і Lidl, сетка рэстаранаў хуткага харчавання Burger King і нават вытворца каўбасных вырабаў Rügenwalder Mühle, сярод іншых, заклікалі парламент ЕС адхіліць ініцыятыву. Спажыўцы лёгка адрозніваюць раслінныя заменнікі ад сапраўднага мяса. Забарона «прымусіць кампаніі выкарыстоўваць незнаёмыя тэрміны, што значна ўскладніць доступ на рынак і запаволіць дынаміку інавацый», — гаворыцца ў дакуменце.

Большасць членаў Еўрапарламента прагаласавалі за забарону выкарыстання пэўных слоў, уключаючы назвы відаў жывёл, для прадуктаў расліннага паходжання. Праўда, цяпер Еўрапарламенту належыць дасягнуць канчатковага пагаднення з усімі 27 краінамі ЕС.

Каментары11

  • Drill baby drill
    09.10.2025
    Аднаполыя "шлюбы", таксама не павінны называцца шлюбамі.
  • Зразумела..
    09.10.2025
    А Шольц - гэта Шольц...
  • даведка
    09.10.2025
    Я знал про томатную пасту, знал про кетчуп, знал про томатный соус, а сегодня с удивлением узнал, что, оказывается, некий ИП Мухин по заказу ООО «Евроторг» производит в России и поставляет к нам ещё и некий продукт томатный с кучей E, в т.ч. состоящий из загустителя Е1414 и сразу нескольких видов консервантов.

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць