Перамовы адносна паставак зброі для Украіны цяпер пад пагрозай.

Украінска-амерыканскія перамовы аб пастаўках зброі могуць быць замарожаныя з-за шатдауна ўрада ЗША, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Telegraph.
Паводле звестак выдання, перамовы паміж Украінай і ЗША аб ваеннай дапамозе і супрацоўніцтве ў сферы дронаў былі прыпыненыя пасля таго, як сотні тысяч федэральных службоўцаў былі адпраўленыя ў вымушаны адпачынак. З-за гэтага перамовы адносна паставак зброі для Украіны цяпер пад пагрозай.
Акрамя таго, іншыя ўкраінскія дэлегацыі, якія ў найбліжэйшыя тыдні павінны былі прыбыць у Белы дом па іншых пытаннях, цяпер «пераглядаюць свае планы».
Гэта, у прыватнасці, тычыцца дэлегацыі, якая вяла перамовы з Вашынгтонам аб вялікай «дронавай угодзе», паводле якой Украіна плануе прадаваць ЗША ўласныя беспілотнікі.
1 кастрычніка федэральны ўрад ЗША часткова прыпыніў сваю працу. У краіне адбыўся шатдаун з-за таго, што рэспубліканцы і дэмакраты не дасягнулі пагаднення адносна бюджэтных выдаткаў.
Паводле ацэнак эканамічных дарадцаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, краіна можа губляць 15 млрд даляраў штотыдзень.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары