Культура11

Леў Талстой атрымаў у падарунак з Пружанаў 100 кос і адну з іх павесіў у кабінеце

Як вядома, расійскі пісьменнік любіў самастойна араць, касіць траву, сячы дровы.

Тая самая каса на карціне Іллі Рэпіна

У доме пісьменніка хапала розных працоўных інструментаў, але адзін з іх стаіць асобна. Гэта каса, дасланая яму з беларускіх Пружанаў, піша «Камсамолка».

У гэтыя дні ў Музеі-сядзібе «Ясная Паляна» ў Тульскай вобласці Расіі праходзіць выстава «Леў Талстой. Гаспадар і работнік».

Як вядома, Леў Мікалаевіч быў не толькі геніяльным пісьменнікам, але і памешчыкам, валодаў маёнткам, атрымаў у спадчыну 330 душ сялян. Вось з імі ён і касіў.

Пра гэтую прыхільнасць пісьменніка ведалі ўсюды ў Расіі, а тым больш рамеснікі, майстры кавальскай справы. І вось перад вялікім юбілеем Талстога, яго 80-годдзем, якое адзначалася 9 верасня 1908 года, ён атрымаў незвычайны падарунак.

19 ліпеня ў Ясную Паляну прывезлі цяжкія скрыні з беларускіх Пружанаў. Уладальнік майстэрні Лазар Фішман прыслаў Талстому да юбілею сто кос. І яшчэ набор, каб іх вастрыць.

Талстой падарунак ацаніў і напісаў Фішману ліст у адказ: «Дзякую Вам, Лазар Зелігавіч, за ваш падарунак. Мне было вельмі прыемна раздаць іх сялянам».

Распавядаюць, што дзве касы з гэтай сотні ён пакінуў для сябе.А адну з іх павесіў на сцяне свайго кабінета.

Для працы яна ніколі не выкарыстоўвалася, яна нават не была адбітая.

Тое, што яна была нейкім сімвалам для пісьменніка, стала зразумела ў трагічны 1910 год. У ноч на 28 кастрычніка, назаўсёды сыходзячы з Яснай Паляны, ён зняў яе са сцяны. Значыць, гэта было для яго вельмі важна. Магчыма, гэты прадмет быў сімвалам мінулага жыцця, з якім ён развітваўся.

Леў Талстой памёр 20 лістапада таго ж года. Соф’я Андрэеўна, жонка пісьменніка, захавала гэтую касу як памяць і апісала яе сярод іншых рэчаў пасля яго смерці.

Каса да гэтага часу захоўваецца ў музеі-сядзібе «Ясная Паляна».

Каментары1

  • Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе
    04.10.2025
    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»

Цяпер чытаюць

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада17

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Усе навіны →
Усе навіны

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале18

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя9

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

Ветэран «СВА» і былы чыноўнік Смаленшчыны зажыва згарэў у аўтадоме ў свой дзень народзінаў2

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду6

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні10

У вышук аб'явілі легендарнага лыжніка Сяргея Далідовіча, удзельніка сямі зімовых Алімпіяд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада17

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць