Культура

Выйшла кніга вершаў для дзяцей Алега Мінкіна

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць серыю кніг для дзяцей «Ветрачок», якую запачаткаваў летам 2025 году. Сярод навінак апошняга часу чытачы знойдуць кнігу вершаў паэта і перакладчыка Алега Мінкіна «Зарапад», піша bellit.info.

У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна, якую праілюстравала Кацярына Мельнікава, паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.

СМАЎЖЫ

  • З прамоклых зарасьцяў ажыны
  • Пасьля абложнае iмжы
  • Павыпаўзалi на сьцяжыны
  • Дасьпехi прасушыць смаўжы.
  • Павытыркалi рогi-пiкi,
  • Нiбыта ў латах ваяры,
  • I так i пруць пад чаравiкi,
  • Смаўжы, маруды, недатыкi,
  • Вiльготных нетраў жыхары.
  • Ах, грозны выпаўзак смаўжыны,
  • Каб пад абцас прыпадкам вы
  • Ня трапiлi — вас са сьцяжыны
  • Перанясу я ў схрон травы.

Выданні серыі «Ветрачок», у тым ліку навінку, можа набыць у «Акадэмічнай кнізе», у краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16), а таксама праз сайт Kniger.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць