Спорт33

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам

У выніку праведзенага аналізу фінансавага стану і плацежаздольнасці клуба зроблена выснова, што «Шахцёр» не здольны выканаць свае грашовыя абавязанні перад крэдыторамі. Адпаведнае рашэнне Эканамічнага суда Мінскай вобласці 14 кастрычніка апублікавана на афіцыйным сайце Міністэрства эканомікі, піша football.by.

Агульны памер крэдыторскай запазычанасці ЗАТ «Футбольны клуб «Шахцёр» склаў 16 770 045 рублёў. Тым часам актывы клуба (аб’екты нерухомасці, транспартныя сродкі і іншае) ацэненыя толькі ў 10 957 729 рублёў.

На падставе гэтага суд прыйшоў да высновы, што даўжнік з’яўляецца неплацежаздольным і не мае магчымасці выканаць грашовыя абавязанні перад крэдыторамі, а таму падлягае прызнанню банкрутам і ліквідацыі ў парадку, прадугледжаным законам.

Пасля прыняцця рашэння прызнаць «Шахцёр» банкрутам, Эканамічны суд Мінскай вобласці адкрыў у дачыненні да клуба ліквідацыйную працэдуру, якая працягнецца да 1 чэрвеня 2026 года.

У 2022 годзе «Шахцёр» у чацвёрты раз стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе, аднак пазней быў пазбаўлены гэтага тытула праз ўдзел у арганізацыі дамоўных матчаў і стымуляванне іншых клубаў вышэйшай лігі. Па выніках сезона-2024 «Шахцёр» пакінуў элітны дывізіён і пасля гэтага не заявіўся ні ў адзін з турніраў пад эгідай АБФФ.

У чэрвені 2025 года клуб распачаў працэдуру банкруцтва.

Каментары3

  • Спорт як мадэль
    14.10.2025
    Цікаўна як клубы буйнейшых прадпрыемстваў паміраюць, а ўсім Дынамам хоць бы хны...
  • %
    15.10.2025
    Вось такі ў нас футбол
  • #
    15.10.2025
    %, чырвона-зялёны футбол

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд1

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд1

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць