Свет66

У Ерэване знайшлі мёртвай 23‑гадовую чачэнку, якая ўцякла з Расіі ад сямейнага гвалту. Яе задушылі

Зніклую 15 кастрычніка ў Ерэване 23‑гадовую Айшат Баймурадаву знайшлі мёртвай, паведамляе паліцыя Арменіі. Гэта пацвердзілі The Insider і знаёмыя Баймурадавай. Дзяўчына пры дапамозе праваабаронцаў уцякла з Расіі ад хатняга гвалту.

Фота: Айшат Баймурадава / сацсеткі

Знаёмыя загінулай расказалі The Insider, што дзяўчыну знайшлі ў ноч з нядзелі на панядзелак, 20 кастрычніка:

«Айшат знайшла паліцыя разам з гаспадарамі кватэры (дзе жыла дзяўчына, з якой сустрэлася Баймурадава напярэдадні свайго знікнення — заўв. The Insider). Яна пайшла гуляць з сяброўкай: наколькі я разумею, гэта была падстава.

Яна пазнаёмілася ў Instagram з чачэнкай, і тая паклікала яе на сустрэчу. Пасля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь».

«Яна там аказалася не выпадкова, гэта сто адсоткаў», — кажа адзін з суразмоўцаў The Insider.

Айшат перастала выходзіць на сувязь 15 кастрычніка, пасля таго як пайшла на сустрэчу з «сяброўкай з Instagram» і не вярнулася.

Пазней сярод падпісчыкаў дзяўчыны, з якой павінна была сустрэцца Баймурадава, знайшлі людзей з акружэння Рамзана Кадырава.

Праваабаронца Лідзія Міхальчанка, якая была на сувязі з загінулай, паведаміла «Агентству», што Айшат задушылі.

Паводле слоў Міхальчанкі, людзі, якія могуць быць датычныя да здарэння, трапілі на камеру відэаназірання, устаноўленую за домам. Гэта два чалавекі, аднаго з якіх праваабаронца называе «наводчыцай». Людзі, якія трапілі на камеры, ужо з'ехалі ў Расію, адзначыла Міхальчанка.

Дзяўчаты з рэспублік Паўночнага Каўказа, якія ўцяклі ад сямейнага гвалту і перспектывы прымусовага шлюбу, рэгулярна падвяргаюцца пераследу ў іншых рэгіёнах Расіі або суседніх краінах, дзе хаваюцца ад сваіх сем'яў.

Самай гучнай такой гісторыяй стала выкраданне чачэнкі Седы Сулейманавай. Яе выкралі ў Санкт-Пецярбургу ў 2023 годзе і гвалтам павезлі ў Чачню. З тых часоў пра яе нічога не вядома. Сябры і праваабаронцы лічаць, што Седу забілі сваякі.

Каментары6

  • жахлівыя гісторыя
    20.10.2025
    а некаторыя гэта апраўдваюць каштоўнасцямі і кантралююць сваіх дзяцей...
  • кхм
    20.10.2025
    Еревану нужно усилить безопасность на границе.
  • Ёсік
    20.10.2025
    И как с ними рядом быть?, жывуць па традыцыях каменнага веку, але карыстаюцца тэсламі, айфонамі, глокамі ды далярамі.

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені9

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле22

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць