Грамадства22

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый

Пасля сямі гадоў працы у Ельскай раённай бальніцы быў звольнены галоўны доктар установы Канстанцін Клімянок. Яго месца пакуль вакантнае, прызначаны в.а. галоўнага доктара.

Канстанцін Клімянок (на фота ў цэнтры) падчас святкавання Дня Перамогі

8 кастрычніка Канстанцін Клімянок быў прызначаны на пасаду начальніка санаторыя «Сосны» Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, піша «Флагшток».

Новае месца працы Клімянка не выглядае як пакаранне за смерць дзіцяці — наадварот, кіраўнічая пасада ў ведамасным санаторыі аднаго з вядучых прадпрыемстваў рэгіёна можа здацца больш прывабнай, чым месца галоўнага доктара бальніцы ў дэпрэсіўным раёне.

Незадоўга да трагедыі ў Ельску Клімянок быў узнагароджаны граматай Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя «за шматгадовую, добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, працу па развіцці і ўмацаванні сацыяльнага партнёрства, арганізацыйнае забеспячэнне эфектыўнай працы па аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву».

У маі 2025 года ў Ельскай раённай бальніцы памерла 14‑гадовая школьніца. У дзяўчынкі былі кашаль і хрыпы, калі бацька прывёз яе ў бальніцу. Праз некалькі гадзін пасля шпіталізацыі доктарка паведаміла сям’і, што дзяўчынка ўпала ў кому і была пераведзена ў рэанімацыю.

Бацькі прыехалі ў бальніцу і 4 гадзіны чакалі прыезду рэанімацыйнай брыгады з Мазыра, але яны адмовіліся ад транспарціроўкі з-за цяжкага стану дзіцяці. Пасля гэтага была выклікана брыгада з Гомеля, якая прыбыла каля апоўначы. Неўзабаве бацьку паведамілі пра смерць дачкі.

Каментары2

  • Наблюдение
    24.10.2025
    На любого прикарытника как ни посмотришь, у них такие надменные, насмехаюшиеся рожи. Мол меня тут назначили, и что вы мне сделаете. Большой контраст с той же Польшей, где такое не увидишь
  • даведка
    24.10.2025
    Главврач решил поправить в санатории cdои нервы и материальное благополучие?
    Это модно среди главврачей ЦРБ после снятия за просчёты возглавлять санатории.

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград51

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць8

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай7

25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў37

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград51

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць