Грамадства2222

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады

Падчас свайго стрыму прапагандыст Рыгор Азаронак выказаўся наконт блакавання «Укантакце» ў Беларусі.

Скрыншот з відэа: «Григорий Азарёнок. Беларусь» / YouTube

Тэму блакавання Укантакце Рыгор Азаронак абмяркоўваў разам з праўладным палітолагам Андрэем Лазуткіным.

Каля хвіліны Азаронак зрываўся на крык, каб давесці, што «прыватная структурка» («Укантакце») павінна «на задніх лапках» выконваць патрабаванні беларускага КДБ.

«ВК — гэта ўсе ведаюць, буржуйская прыватная арганізацыя. Так, яна афіляваная з дзяржавай, з рознымі органамі, структурамі і гэтак далей. Але гэта прыватная структурка. У Беларусі беларускія законы, беларуская ўлада!

І вы ўсе, буржуі, будзеце выконваць яе ўказанні! Калі патрабуе нешта беларускі КДБ, на задніх лапках пабеглі выконваць! А калі не, пытанне хутка вырашаецца».

Неўзабаве пасля эфіру Азаронка стала вядома, што «Укантакце» прыбралі са спісу заблакаваных у Беларусі сайтаў, а доступ да сацсеткі пакрысе аднаўляецца.

Кіраўнік расійскага холдынгу VK — Уладзімір Кірыенка. Гэта былы віцэ-прэзідэнт «Растэлекома» і сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Пуціна Сяргея Кірыенкі.

Каментары22

  • Пра каго гэта? Аааа...
    24.10.2025
    Адкідамі са школьных сталовак можна карміць свіней. Нават калі Грышу папруць з тв, то з голаду ён не памрэ
  • Woodoo Cult
    24.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    24.10.2025
    У Грышы на сцяне кружочкі, трохвугольнічкі, ромбікі - з тэстаў для ідыётаў "засунь правільную фігурку ў сваю дзірку".
    Увогуле ўзор сімвалізуе нескладаны ўнутраны свет і звязнасць думак.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць