У адной з вёсак у доме знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця.

У выніку праведзеных даследаванняў устаноўлена, што смерць мужчыны наступіла ў выніку вострага камбінаванага атручвання пестыцыдамі (хлорфенвінфосам і цыперметрынам), а канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві складала 1,9%, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Хлорфенвінфос і цыперметрын — рэчывы, што ўваходзяць у склад прэпарата «Ратэід», які выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы для знішчэння насякомых і кляшчоў у буйной рагатай жывёлы, авечак, трусоў і іншых жывёл. Выпадковае ўжыванне рэчыва стала прычынай смерці.
Падрабязнасці гібелі не прыводзяцца.
Судовыя эксперты папярэджваюць аб негатыўным уплыве хімікатаў на чалавечы арганізм і рэкамендуюць выконваць наступныя парады:
- 1. Катэгарычна забараняецца пераліваць пестыцыды ў бутэлькі і іншыя ёмістасці, прызначаныя для ежы і піцця.
- 2. Пераканайцеся, што на ўсіх ёмістасцях з хімічнымі рэчывамі ёсць выразныя і непашкоджаныя арыгінальныя этыкеткі.
- 3. Захоўвайце лекі там, дзе дзеці або людзі, якія не ведаюць правілаў іх выкарыстання, не змогуць іх дастаць.
- 4. Усе члены сям’і павінны быць папярэджаны: праглынанне змесціва немаркіраванага посуду смяротна небяспечна.
- 5. Пры падазрэнні на атручванне тэрмінова выклікайце хуткую і пакажыце ўрачу ўпакоўку ад атручвальнага сродку.
Каментары