Грамадства22

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях

Другі раз цягам месяца Літва на кароткі тэрмін закрывала мяжу з Беларуссю з-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Гэтым разам — на 14 гадзін. Беларусы ў прыгранічных чатах цяпер гадаюць, як планаваць паездкі, калі мяжа можа быць зноў закрыта ў любы момант.

Чарга на выезд з Літвы ў Беларусь у «Медніках». Фота: granica_bypl / Telegram

«Што, калі захраснеш на мяжы ў дзень заканчэння візы?»

Даведацца загадзя, ці не будзе закрыта мяжа, немагчыма, паколькі гэта залежыць ад таго, ці будуць зноў масава ляцець у Літву метэазонды з цыгарэтамі.

Жанчына, якая збіраецца вяртацца ў Беларусь у дзень завяршэння тэрміну дзеяння візы, хвалюецца ў чаце.

«Падкажыце, што будзе, калі захраснеш на мяжы ў дзень заканчэння візы? Калі вось так мяжу закрыюць, а ў цябе ў момант стаяння скончыцца віза. У мяне проста віза заканчваецца роўна ў дзень адбыцця, але па плане павінна прайсці не пазней за 13:00 у дзень заканчэння візы на рэйсавым аўтобусе».

Cкрыншот: belgranica / Telegram

Адзін з карыстальнікаў адказаў жанчыне, што ў выпадку пратэрмінавання візы ёй пагражае дэпартацыя і забарона на ўезд у Шэнгенскую зону тэрмінам ад 6 месяцаў.

Іншыя тлумачаць, што праблема тут не ў літоўскім баку, а ў тым, што яна сама не заклала рызыкі, паколькі пагранічнікі глядзяць на рэчы па факце.

«Яны не будуць разбірацца ў прычынна-выніковай сувязі. Ёсць прымаўка: «Праблемы індзейца шэрыфа не хвалююць», — жартуюць.

Cкрыншот: belgranica / Telegram

Іншая карыстальніца раіцца ў чаце, што ёй рабіць, калі яна мае квіткі на 1 лістапада на 22:00 з Мінска ў аэрапорт Вільні, адкуль з малым сынам ляціць на самалёце ў Берлін.

Cкрыншот: belgranica / Telegram

Жанчыне параілі выехаць загадзя і заночыць у гасцініцы ў Літве. Маўляў, фізічна будзе лягчэй працягваць паездку пасля адпачынку ды і рызыка прапусціць самалёт будзе меншай.

Як і абяцаў літоўскі бок, рух на мяжы быў адноўлены а 12‑й гадзіне суботы, пасля 14 гадзін ад моманту закрыцця. 

За гэты час чарга на выезд з Беларусі праз «Каменны Лог» вырасла з 10 да 90 машын. Перад аднаўленнем руху таксама сабралася чарга з 15 аўтобусаў.

Скрыншот: gpk.gov.by

Чарга на выезд з Літвы ў Беларусь праз гадзіну пасля аднаўлення працы «Каменнага Логу» расцягнулася на 1,2 кіламетра.

Фота: benyakon1 / Telegram

У «Беняконях» сітуацыя амаль не змянілася, чарга вырасла ўсяго на 20 машын. Чаргі з аўтобусаў там не было.

Чарга на выезд з Літвы — каля 500 метраў.

Якія ёсць альтэрнатыўныя варыянты?

Альтэрнатыўных варыянтаў, як тэрмінова трапіць у Літву або выехаць з яе на аўто, калі мяжу закрываюць, не шмат.

Найбліжэйшы пункт пропуску ад літоўскіх «Меднікаў» і «Шальчанінкай» знаходзіцца ў Латвіі. Ад Вільні да «Патэрніекаў» — каля 270 кіламетраў.

Але хутка выехаць з ЕС праз Латвію не атрымаецца. Па-першае, з 1 верасня дзейнічаюць новыя правілы ўезду ў Латвію. Замежнік абавязаны запоўніць анкету не пазней як за 48 гадзін да перасячэння мяжы. Калі анкеты не будзе — можа чакаць штраф да $2000 еўра і дэпартацыя. Гэта датычыцца ў тым ліку транзіту па тэрыторыі Латвіі пры заездзе з Эстоніі і Літвы.

Па-другое, з 15 лістапада на выезд з Латвіі дзейнічае электронная чарга. Бліжэйшыя вольныя даты ёсць не раней чым праз тыдзень.

Каб выехаць з Беларусі ў Латвію, трэба таксама загадзя (за 48 гадзін) запоўніць адмысловую анкету і не забываць, што Латвія ў адрозненне ад Літвы цалкам забараніла праезд па сваёй тэрыторыі на машынах з беларускімі нумарамі.

Ад Вільні да польскага «Тарэспаля» каля 550 кіламетраў, але менавіта гэты доўгі маршрут у тэорыі можа стаць адзіным альтэрнатыўным шляхам для тых, каго закрыццё мяжы застала ў чарзе або ў дарозе.

У Польшчы няма ні забароны на праезд на аўто з беларускімі нумарамі, ні анкет, якія трэба запаўняць загадзя, ні электроннай чаргі.

Аўтобусам альтэрнатыва толькі ў аб'езд праз Польшчу. Дарога з Варшавы да Вільні займае 7,5—8,5 гадзіны.

Больш складаныя і дарагія варыянты — самалётам у Калінінград ці ў Стамбул, а адтуль ужо ў Еўропу. І зноў жа — такія квіткі трэба купляць загадзя, у выпадку раптоўнага закрыцця мяжы такія маршруты не надта выручаць.

Каментары2

  • Сколькі можна?
    25.10.2025
    Сколькі гэтая цягамоціна будзе доўжыцца? Зачыняйце мяжу УСЮ НАГЛУХА. ПОЎНАСЦЮ. Няхай робяць што хочуць.
  • хтосьці
    26.10.2025
    Сколькі можна?,
    а што, калі самога бота зачыніць, ды яшчэ з якім маньякам разам?
    Зусім грошы не патыхаюць?

Цяпер чытаюць

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула11

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

«Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога, каб вы выстаялі». Статкевіч павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці3

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі3

Міністр фінансаў ЗША анансаваў «Дзень Д» для іранскай эканомікі

Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць