На беларускую пераклалі дзённікі пра нацысцкую Германію Віктара Клемперэра
Выдавецтва «Вільма» выдала пераклад на беларускую мову кнігі нямецкага прафесара Віктара Клемперэра «LTI — нататкі філолага» — дзённікаў, якія аўтар вёў падчас панавання нацызму, піша Bellit.info

Кніга неўзабаве з’явіцца ў продажы на Kniger.by.
Віктар Клемперэр — нямецкі прафесар раманскай філалогіі, выкладчык, даследчык французскай літаратуры 18 ст., журналіст. У 1930‑я гады нацысты пазбавілі яго магчымасці чытаць лекцыі, друкавацца, наведваць бібліятэкі. У такіх умовах ён працягваў працаваць, а таксама пачаў весці дзённік.
Ад высылкі ў канцлагер Віктара Клемперэра ўратавала «арыйскае паходжанне» жонкі, піяністкі і мастачкі Евы Шлемер. У 1940 годзе сям’ю прымусілі перасяліцца ў дом-гета, так званы габрэйскі дом. У канцы вайны, калі прывілеі дла «змяшаных шлюбаў» перасталі дзейнічаць, пад пагрозай адпраўкі ў канцлагер сям’я збегла ад пераследу і хавалася ў вёсцы.
Як піша сам Віктар Клемперэр, ягоныя нататкі пра мову Трэцяга райха ратавалі ягоны маральны дух падчас ўсяго перыяду панавання нацызму. Назбіраныя ў дзённіках назіранні і развагі сталі падмуркам для выдання кнігі «LTI — нататкі філолага» ў 1947 годзе.
Пасля вайны Віктар Клемперэр працаваў у ГДР. Пражыў да 1960 году.
У 1995 годзе ў Мюнхенскім універсітэце Віктару Клемперэру пасмяротна ўручылі літаратурную прэмію імя антыфашыстаў Ганса і Сафі Шоль за дзённікі, якія з’яўляюцца важным дакументам пакутаў габрэйскага народа пры нацыскім рэжыме.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары