Эканоміка

Банкрутуе лізінгавая кампанія, якая калісьці ўваходзіла ў пяцёрку найбуйнейшых на рынку

Эканамічны суд Мінска пачаў працэдуру банкруцтва ў дачыненні да кампаніі «Прэм’ерлізінг», якая ўваходзіла ў топ-5 лізінгавых арганізацый краіны. Прадпрыемства існавала з 1998 года і было адным з першых у гэтай галіне. Яно таксама вядомае тым, што інвеставала ў будаўніцтва Тураўскага малочнага камбіната і стварыла лагістычны комплекс «Дваццаць чатыры» ў Табарах Мінскага раёна, піша Office Life.

Фота: premier.by

Паводле ацэнкі кампаніі «ІПМ-Кансалт ацэнка», актывы «Прэм’ерлізінга» складаюць каля 27,3 мільёна рублёў, у тым ліку 1,5 мільёна — сродкі на рахунках і больш за 5 мільёнаў — дэбіторская запазычанасць, якая можа быць праблемнай. Пры гэтым агульныя запазычанасці перад крэдыторамі — амаль 35 мільёнаў рублёў.

Суд не пагадзіўся з аргументамі тых, хто сцвярджаў, што маёмасць была заніжаная пры ацэнцы. Разгляд справы па сутнасці прызначаны на 11 лютага 2026 года.

У апошнія два гады кампанія працавала са стратамі каля 2,4 мільёна рублёў у год, а з чэрвеня 2025 года была выключаная Нацбанкам з рэестра лізінгавых арганізацый. Акцыянеры яшчэ ў маі прынялі рашэнне пра яе ліквідацыю.

Найбольшага поспеху кампанія дасягнула ў 2008—2013 гадах, калі была адным з лідараў рынку нерухомасці і займала другое месца па аб’ёмах уласнага капіталу.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Хірург Любецкі аднаўляецца пасля зняволення: апублікаваў свае фоты з трэнажоркі2

Стала вядома, калі можна будзе паступаць у новую Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій4

Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве1

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

«Усе былі ў шоку». Беларуская айцішніца расказала, чаму выбрала для жыцця Венесуэлу2

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех2

Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі1

Памёр акадэмік Аляксандр Міхалевіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць