Здарэнні11

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві

Чацвёра расіян адгукнуліся на просьбу пра дапамогу — «правялі ў дарозе ўсю ноч і прамчалі 400 кіламетраў да мяжы з М'янмай, каб здаць кроў», піша Mash.

У Тайландзе пасля перавароту экскурсійнага аўтобуса ў рэанімацыі апынулася 28‑гадовая беларуска Настасся Ясюкевіч.

Ёй тэрмінова патрэбны былі донары з рэдкай для Тайланда групай крыві — трэцяя адмоўная. Праца хірургаў у шпіталі спынілася, бо ў банку крыві шпіталя было пуста.

На просьбу пра дапамогу адгукнуліся расіяне. «Правялі ў дарозе ўсю ноч і прамчалі 400 кіламетраў да мяжы з М'янмай, каб здаць кроў. Пасля працэдуры адна з выратавальніц з Ялты страціла прытомнасць, але яе хутка прывялі ў пачуццё», — піша Mash.

Аварыя здарылася 6 лістапада ў правінцыі Канчанабуры на маршруце да ракі Квай, экскурсійны аўтобус з турыстамі перакуліўся і зваліўся з узвышша. Пацярпелі грамадзяне Расіі і Беларусі, двое чалавек трапілі ў рэанімацыю.

У 28‑гадовай беларускі шматлікія пераломы — рэбры, скула, пазваночнік. Жанчыне выдалілі селязёнку і жоўцевы пузыр. 

Каментары1

  • Tut
    12.11.2025
    Не разумею чаму ўсе пішуць, што трэба менавіта трэцяя адмоўная? Падыходзіць і першая адмоўная таксама. Тут рэдкасць не таму што трэцяя група крыві, а таму што рэзус- фактар адмоўны. Такіх людзей мала (15% у Беларусі), а сярод азіятаў такіх менш за 1%.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць