Грамадства2525

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра

Былая кіраўніца Саюза палякаў Анжаліка Борыс расказала органу Адміністрацыі прэзідэнта, чым цяпер займаецца, запэўніла, што ў Беларусі няма дыскрымінацыі палякаў, а ад закрыцця межаў церпяць у першую чаргу простыя людзі. 

Выданне прадставіла Анжаліку Борыс як былую старшыню Саюза палякаў Беларусі, «а цяпер дырэктар школы польскай мовы «Палоніка плюс». Поўны тэкст абяцаюць у друкаванай версіі, на сайце з'явілася толькі некалькі ўрыўкаў размовы. 

Так Анжаліку папрасілі абвергнуць «беспадстаўныя сцвярджэнні злых языкоў аб тым, што ў Беларусі ёсць нейкі прыгнёт этнічных палякаў». 

— Я да такіх не прыслухоўваюся! — адказала Анжаліка. — Усе касцёлы адчыненыя, будуюцца новыя. Службы там ідуць і на польскай мове. Дзеці таксама вывучаюць польскую мову, ніхто не забараняе нам праводзіць нацыянальныя абрады, шматлікія мерапрыемствы. Мы такія ж грамадзяне, як астатнія. Далей. У Беларусь ахвотна едуць турысты з Польшчы, у тым ліку па бязвізе. Яны тут адпачываюць, атрымліваюць нейкія медыцынскія паслугі, падарожнічаюць па прыгожай, дагледжанай краіне.

Гаворачы пра дзейнасць школы «Палоніка плюс», якой яна кіруе, Анжаліка Борыс падзякавала ўладам:

— Асобным радком хачу падзякаваць кіраўніцтву Беларусі, якое дае магчымасць этнічным палякам, як і прадстаўнікам усіх іншых нацыянальнасцей і народнасцей (а іх больш за 100!), захоўваць сваю ідэнтычнасць. Зараз у нас больш за 400 дзяцей, якія вывучаюць польскую мову. А па ўсёй краіне іх звыш 3000. Скажу таксама, што ўсе планы і праграму навучання мы ўзгадняем з аддзелам адукацыі Гродзенскага гарвыканкама. Гэта нармальная практыка. Кажу вам у тым ліку як педагог па адукацыі.

Таксама ёй сказалі пракаментаваць тэму закрыцця дзяржаўнай мяжы з Беларуссю заходнімі суседзямі.

Яна сказала, што ад закрыцця межаў цярпяць найперш простыя людзі. «Аб межах выкажуся так: яны павінны аб'ядноўваць, а не раз'ядноўваць людзей. І ад простых грамадзян я ні разу не чула, каб нехта радаваўся іх закрыццю. Па жывым ірвуцца і культурныя сувязі, якія наладжваліся гэтулькі гадоў… Можа быць, паўтаруся: больш за ўсё пакутуюць не ўлады, а простыя людзі. Вось узяць маю маму. Ёй 79 год. Усё жыццё яна ездзіла ў Польшчу, як дадому. А зараз у сілу лагістыкі (вялікі крук праз Брэст) гэта не атрымліваецца», — сказала яна. 

Былая старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, якая нядаўна сама выйшла на волю, 23 верасня наведала ў калоніі палітзняволенага журналіста і актывіста Андрэя Пачобута.

Борыс паведаміла, што ад свайго імя і ад імя Саюза палякаў напісала на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнне аб яго памілаванні. 

На пытанне, ці ёсць шанц на вызваленне Пачобута з магчымасцю застацца ў Гродне, Борыс адказала: «Паглядзім», падкрэсліўшы, што не ведае, якім будзе рашэнне па яе прашэнні.

Каментары25

  • Krzysztof
    13.11.2025
    Вот оно как.... Ну, слава Богу, что всё хорошо....
  • Аналитик
    13.11.2025
    Тут как бы один правилый ответ. И люди должны понимать, если так отчаянно спрашивают, как хорошо жить в Беларуси, если надо доказывать, что жить хорошо, то значит что-то не так. И в тюрьму её уже бросали. Что это такое, почему нельзя иметь мнение, не совпадающее с мнением одного человека? Нужно говорить только то, что тебе написали на бумажке. В нормальной истеме можно было бы пожаловаться и сказать как есть - почему вы закрыли костёл, почему вы говорите только про исторические связи с Россией, с Польшей нет что ли связей? Поэтому Почобута не отпускают, он не будет повторять пропаганду.
  • Tut
    13.11.2025
    Што? Яшчэ адзін разведчык, як пратасевіч?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць