Свет11

У Літве затрымалі трох чалавек, якія падазраюць у спрыянні кантрабандзе з Беларусі

У Салечніцкім раёне затрымалі яшчэ трох чалавек, якіх падазраюць ва ўдзеле ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі паветранымі шарамі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Фота: vsat.lrv.lt

13 лістапада супрацоўнікі крымінальнай разведкі і следчага аддзела памежнай службы затрымалі трох жыхароў Салечніцкага раёна. Іх падазраюць у тым, што яны ўдзельнічалі ў тым ліку ў схемах паветранай кантрабанды. Пры затрыманні дапамагалі кінолаг і службовы сабака. У дамах падазраваных правялі ператрусы, пасля чаго іх змясцілі ў ізалятар. Пракурор хадайнічае аб арышце гэтых людзей на месяц.

Лічыцца, што яны супрацоўнічалі з двума іншымі кантрабандыстамі, затрыманымі 4 лістапада. Тады ў Аранскім раёне памежнікі спынілі два аўтамабілі: у адным перавозілі 12 скрынак (6000 пачкаў) цыгарэт, у другім ехалі «суправаджальнікі». Кіроўцам, якія везлі груз, удалося збегчы, але іх памагатых схапілі і арыштавалі.

Пошукі ўцекачоў і яшчэ аднаго саўдзельніка завяршыліся апошнімі затрыманнямі ў Салечніцкім раёне.

За незаконны абарот акцызных тавараў і кантрабанду падазраваным пагражае штраф або да шасці гадоў турмы.

Сёлета літоўскія памежнікі ўжо затрымалі 107 чалавек, звязаных з кантрабандай цыгарэт паветрам, — у параўнанні з 46 летась. Дронамі і паветранымі шарамі ў краіну спрабавалі пераслаць больш за 1,3 мільёна пачкаў цыгарэт. Усяго за год канфіскавалі ўжо каля 4 мільёнаў пачкаў нелегальных тытунёвых вырабаў.

Каментары1

  • ,
    14.11.2025
    Да неужели? Это уже не гибридные атаки, а чисто контроабанда? Ах-ах.🤣

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць