Нягледзячы на адкрытыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, літоўскія перавозчыкі фурамі пяты дзень не ўязджаюць у Літву, кажа прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (VSAT).

Як заяўляе Гедрыюс Мішуціс, паводле даных на раніцу панядзелка, фуры з літоўскімі нумарамі пакуль не ўязджаюць, паведамляе LRT.
«Інфармацыі пра фуры, якія былі б больш доўгі час у Беларусі і вярнуліся, на гэту раніцу не было», — сказаў Мішуціс.
Паводле яго словаў, мяжу перасякаюць толькі тыя транспартныя сродкі, якія ўехалі ўжо пасля адкрыцця пунктаў.
«Ёсць такія фуры і паўпрычэпы, якія пасля адкрыцця абодвух пунктаў выехалі ў Беларусь, разгрузіліся і вярнуліся. (…) Ідзе рух фур, якім дазволена (у Беларусі) рухацца», — сказаў Мішуціс. «Едуць тыя [фуры], якія маюць права. Найбольш сярод іх — расійскія, кіроўцы са спрошчаным транзітным дакументам», — дадаў ён.
Паводле даных VSAT, за мінулыя суткі з Беларусі праз Салечнікі мяжу перасеклі 45, а праз Меднікі — 68 грузавых транспартных сродкаў.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Упс.