Здарэнні99

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч

Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба МУС.

Пра знікненне сямейных зберажэнняў з кватэры ў міліцыю паведаміў мінчук. Аператыўнікі высветлілі, што да крадзяжу датычны 14‑гадовы школьнік, які здзейсніў крадзеж у два этапы.

Упершыню ён пабываў у кватэры ў верасні на вечарынцы, арганізаванай дачкой пацярпелага. Скарыстаўшы момант, выкраў з тумбачкі каля ложка ў спальні каля $19 тысяч, прычым тады знікнення ніхто не заўважыў. У лістападзе дзевяцікласнік зноў пабываў у жыллі на вечарынцы і скраў каля 80 тысяч еўра. Толькі пасля гэтага было выяўлена знікненне грошай.

Размяняць валюту школьнік прасіў паўналетніх знаёмых. Грошы траціў на забавы і дарагія пакупкі, у прыватнасці, набыццё брэндавага адзення. Яго бацькі не падазравалі пра тое, што здарылася, бо з’яўленне новых рэчаў юнак тлумачыў тым, што мяняўся імі з сябрамі. Каля 22 тысяч еўра канфіскаваны і вернуты законнаму ўладальніку.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Адказнасць па ўказаным артыкуле наступае з 14‑гадовага ўзросту, максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары9

  • Смотрящий за Корпусом
    27.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Слуцкі збройны чын
    27.11.2025
    Чым ад звычайнага "прыхільніка пераменаў" адрозніваецца? Тыя ж каштоўнасці: шмоткі, брэнды, грошы, інстаграмы і ціктокі. Толькі з прычыны ўзросту ў гэтым спісе бракуе яшчэ падарожжаў...
  • Тони Старк
    27.11.2025
    Красавчик,чё. А владелец денег - лопух.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»27

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць