Свет1414

Пуцін: Баявыя дзеянні спыняцца, калі УСУ пакінуць свае пазіцыі

На прэс-падыходзе па выніках візіту ў Кыргызстан для ўдзелу ў саміце АДКБ Пуцін выказаўся пра тое, ці збіраецца ён найбліжэйшым часам спыняць вайну ва Украіне. 

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP 

Ніякіх праектаў мірнай дамовы па Украіне, як лічыць Пуцін, не было, а быў толькі набор пытанняў для абмеркавання. План ЗША Расіі быў перададзены, з ім азнаёміліся.

«Праект мірнага плана па Украіне трэба пакласці на дыпламатычную мову, цяпер некаторыя пункты гучаць смешна», — заявіў ён.

Амерыканская дэлегацыя для абмеркавання плана павінна прыехаць у Маскву «ў першай палове наступнага тыдня». Але ў Пуціна ўжо зараз ёсць меркаванне, якім чынам мае скончыцца вайна.

«Войскі Украіны пойдуць з займаных імі тэрыторый — тады і спыняцца баявыя дзеянні. Не пойдуць — мы даможамся гэтага ваенным шляхам», — адзначыў ён.

Па яго словах, тэмп наступлення Узброеных сіл Расіі павялічваецца, а УСУ ў кастрычніку нібыта панеслі страты каля 47,5 тысяч чалавек.

Як заявіў Пуцін, галоўная праблема для ўкраінцаў нібыта ў тым, што ў іх расце разрыў паміж стратамі і тымі людзьмі, якіх яны могуць накіраваць на лініі баявога судакранання.

Пры гэтым ён супакоіў еўрапейцаў: на іх нападаць Расія не збіраецца, а каб людзі спакойна спалі, Пуцін нават гатовы гэта пацвердзіць пісьмова:

«Там ёсць людзі, якія не ў сабе трошкі. Або жулікі нейкія. Публічна кажуць свайму насельніцтву, што Расія рыхтуецца напасці на Еўропу. Ці то яны абслугоўваюць інтарэсы абаронных кампаній. Цяжка сказаць, чым яны кіруюцца, з нашага пункту гледжання — гэта хлусня. Але калі яны хочуць пачуць, што ў нас няма агрэсіўных планаў у дачыненні да Еўропы — калі ласка, мы гатовыя гэта зафіксаваць».

Каментары14

  • Злы
    27.11.2025
    ён жа тое ж самае заяўляў у 2021 годзе, што расея не збіраецца нападаць на Украіну, ён нават і двухбаковыя дамовы падпісваў у пачатку нулявых. Ніякай веры крамлёўскаму крываваму гэбісту і хлусу.

    [Зрэдагавана]
  • 3% у міня
    27.11.2025
    А зачэм тагда б'ёце ракетамі па жылым дамам, каторые находзяцца далеко от лініі фронта?
  • Лекаваўся?
    27.11.2025
    Здаецца дзед прапіў курс таблаў. Гучыць кпыху адэкватней ніж у 22м.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць