Грамадства66

У Баранавічы завязуць работнікаў з Пакістана

Летась там працавалі работнікі з Туркменістана.

«Будтрэст №25» Баранавіч плануе прыцягнуць на працу муляроў з Пакістана, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных пытаннях Віталь Логінаў падчас размовы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, паведамляе БелТА.

«Летась мы пачалі працаваць з агенцтвамі па падборы персаналу. Пачалі з грамадзян Туркменістана. Адны з першых у горадзе запусцілі гэтую працу, яна працягваецца да гэтага часу. У мінулым годзе ў нас працавалі 50 іншаземцаў, грамадзян Туркменістана. На сёння іх засталося каля 30 чалавек, самых надзейных, правераных хлопцаў», — сказаў Віталь Логінаў, дадаўшы, што заробак у іншаземных работнікаў у сезон вельмі дастойны.

Зараз ААТ «Будтрэст №25» вядзе работу па прыцягненні грамадзян Пакістана. Ужо падпісаны дамовы, афармляюцца дакументы. «Спадзяюся, праз тыдні два-тры нашы шэрагі папоўняцца пакістанцамі», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара.

На першапачатковым этапе плануецца прыцягнуць 10 муляроў.

Каментары6

  • Арчи
    29.11.2025
    Где только таракан жалкий не ищет работников. Сначала пытался вернуть пенсионеров, но на них много не попашешь. Потом безработных с помощью ментов стал пытаться загонять на нищенские беларуския зарплаты, но и тут дурных няма. Теперь дурень ищет дурных за рубежом, в странах так называемого третьего мира, хотя и Беларусь давно такой считается уже благодаря ему. УХОДИ! Дальше будет хуже.
  • хамса
    29.11.2025
    вох ужо гэтыя Баранавічы...
  • /
    29.11.2025
    В Пакистане уровень браков между двоюродными братьями и сестрами составляет 65%
    IQ 81

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?14

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?14

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць