Свет1313

Да эпідэміі чумы ў Еўропе прывяло вывяржэнне вулкана

Вывяржэнне вулкана каля 1345 года магло даць ход ланцужку падзей, якая прывяла да самай смяротнай пандэміі ў Еўропе — «Чорнай смерці», мяркуюць навукоўцы. Вулканічная актыўнасць выклікала кліматычную катастрофу, якая, у сваю чаргу, прывяла да дрэннага ўраджаю, піша Бі-бі-сі.

Фота: Universal History Archive/Universal Images Group via Getty Images

Каб пазбегнуць голаду, італьянскія гарады-дзяржавы былі вымушаныя імпартаваць збожжа з Чарнаморскага рэгіёну. Разам са збожжам яны завезлі ў Еўропу блох — носьбітаў хваробы.

«Ідэальны шторм», які выклікалі кліматычныя ўзрушэнні, голад і міжнародны гандаль у Сярэднявеччы, служыць напамінам аб тым, як хваробы могуць зараджацца і распаўсюджвацца ў глабалізаваным (і больш цёплым) свеце, кажуць эксперты.

«Вядома, спалучэнне фактараў, якія прывялі да эпідэміі чумы, здаецца рэдкім. Але ва ўмовах кліматычных змяненняў, у глабалізаваным свеце верагоднасць з'яўлення новых заанозных (якія перадаюцца чалавеку ад жывёл) захворванняў, якія потым могуць развіцца ў пандэмію, павялічваецца», — кажа доктар Улф Бюнтген з Універсітэта Кэмбрыджа.

«Гэта асабліва актуальна зараз, улічваючы наш нядаўні вопыт з COVID-19», — дадае ён.

«Чорная смерць» — эпідэмія бубоннай чумы — прывяла да гібелі, паводле некаторых ацэнак, аж да паловы насельніцтва Еўропы ў 1348—1349 гадах.

Захворванне выклікае бактэрыя Yersinia pestis, якую пераносяць грызуны (напрыклад, пацукі) і блохі.

Навукоўцы мяркуюць, што эпідэмія пачалася ў Цэнтральнай Азіі, і дзякуючы гандлю распаўсюдзілася і на Еўропу.

Дакладная паслядоўнасць падзей, зрэшты, была недаступная навукоўцам.

Цяпер даследчыкі з Універсітэта Кэмбрыджа і Інстытута Лейбніца па гісторыі і культуры Усходняй Еўропы ў Лейпцыгу запоўнілі прабелы ў гэтай карціне.

Яны вывучылі драўняныя кольцы і ледзяныя керны (узоры лёду, якія часта выкарыстоўваюцца для вывучэння зменаў клімату) з мэтай зразумець, якімі былі кліматычныя ўмовы падчас эпідэміі чумы.

Дадзеныя сведчаць аб тым, што прыкладна ў 1345 годзе вулканічная актыўнасць прывяла да значнага падзення тэмпературы на некалькі гадоў наперад з-за таго, што попел і газы заблакавалі сонечнае святло.

Гэта, у сваю чаргу, прывяло да дрэннага ўраджаю ў Міжземнаморскім рэгіёне. Каб пазбегнуць голаду, італьянскія гарады-дзяржавы сталі закупляць збожжа ў гандляроў з Чарнаморскага рэгіёну, тым самым дазволіўшы смяротнай бактэрыі замацавацца ў Еўропе.

Як Чорная смерць распаўсюдзілася па Еўропе

Гісторык Марцін Баух, спецыяліст па сярэднявечным клімаце і эпідэміялогіі з Інстытута Лейбніца, кажа, што спалучэнне кліматычных падзей і складанай сістэмы забеспячэння харчаваннем прывяло да «ідэальнага шторму».

«На працягу больш чым ста гадоў уплывовыя італьянскія гарады вялі гандаль паміж Міжземнаморскім і Чарнаморскім рэгіёнамі, што дазволіла ім хутка прывесці ў дзеянне меры, калі навісла пагроза голаду», — кажа ён.

«Але ў выніку гэта меры прывялі да куды больш страшнай катастрофы», — заключае навуковец.

Каментары13

  • Drill baby drill
    05.12.2025
    Žvir , Ніхто ў сярэдневеччы з катамі не змагаўся, асабліва царква))) Калі і было,то можа пара выпадкаў. Вы начыталіся баек пра цемрашальскае сярэдневечча)))
  • Žvir
    05.12.2025
    Drill baby drill, heta nie ja načytaŭsia, a vy nie načytalisia. Vy jašče skažycie, što carkoŭniki i liudziej nie katavali i nie zabivali u siaredniavieččy, spryjali miedycynie i navukam. :)

    Tamu nie durycie hałavy, ni sabie, ni liudziam.
  • Мегалодонт
    05.12.2025
    Т.е. в черноморском регионе с блохами дружили ,а в Эуропе ад их смерць?!
    Мы знаем ,что ничего не знаем (с)

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый20

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы4

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот2

У Егіпце знайшлі антычнае судна, якое раней бачылі толькі на мазаіках2

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя10

На Тэнэрыфе гіганцкая хваля забрала жыцці трох турыстаў7

Беларусы вывешваюць у інтэрнэт рэквізіты сваіх банкаўскіх картак — усё гэта пад шыльдай каляднай гульні2

Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода20

Мужчына нечакана вылекаваўся ад ВІЧ пасля перасадкі звычайных ствалавых клетак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый20

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць