Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода
Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.

«Вось і скончыўся чарговы этап майго жыцця. Пара рухацца далей. Пастанова звольніцца было прынятая яшчэ месяц таму і ніяк не звязана з апошнімі падзеямі ў маім жыцці. Але гэта шанец — шанец змяніць сваё жыццё да лепшага. І я ўдзячны вам усім за яго», — напісаў ён.
Народ збольшага пазітыўна паставіўся:
- «Віншую! Няхай усё атрымаецца!»
- «Бывай, завод, прывітанне курсы».
- «Ці не прапаноўвалі пасаду ў аддзеле SMM?»
Зорка Ігара ўзышла над беларускім небасхілам тыдзень таму, калі ён у сацсетках паведаміў, што на добрым падпітку вяртаецца дахаты. Той допіс сабраў мільёны праглядаў, а на Ігара абрынулася слава і прапановы.
Нядаўна ён напісаў у Threads, што 11 снежня ад адной з турыстычных кампаній едзе ў Цярыберку, што ў Мурманскай вобласці, — «паляваць на паўночнае ззянне і кітоў».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Давайце расследаванне, ад чаго нашыя людзі мруць, чаму іх падстаўляюць, чаму кінулі, колькі такіх выпадкаў у цішы здараецца?
Масковiя, Мурманскай вобласць, Север, ноч, паляванне. Ну, усё сышлося для будучаго цыроза! Кабздзец печанi, ныркам i страунiку. Яны, маскавiты, для таго яго i бяруць, што усiх iх выпiвох на вайне перабiлi, дык нашы запатрабавалiся.
Я б на месцы яго жонкi, цi мацi, лёг поперак парога i нiкуды б яго не адпусцiу.
P.S. Была б то Турцыя, Чэхiя, Манголiя, Кiтай i г.д., то пытанняу бы не было, калi ласка, а тут такое ...