Свет33

Фрыдрых Мерц сотні разоў звяртаўся ў паліцыю праз абразы ў інтэрнэце

Калегі па партыі канцлера адзначалі, што вобшукі праз простыя абразы — напрыклад, калі нехта назваў Мерца «брудным п’яным дурнем» — успрымаюцца як непрапарцыйныя.

Фота: Markus Schreiber / AP

З 2021 года канцлер Германіі Фрыдрых Мерц шмат разоў дамагаўся юрыдычнага пераследу за абразы і, верагодна, падаў сотні заяваў аб завядзенні крымінальных спраў. У асноўным гэта тычылася абраз у сацыяльных сетках, паведамляецца ў расследаванні газеты Welt am Sonntag, піша Bild.

Дэпутацкі офіс канцлера пацвердзіў, што Мерц у мінулым складзе парламента, калі яшчэ не быў канцлерам, сапраўды падаваў такія заявы, але ўсе штрафы і кампенсацыі былі цалкам пералічаныя на дабрачыннасць.

Унутры блока ХДС/ХСС гэтыя меры выклікалі спрэчкі. Калегі па партыі канцлера адзначалі, што вобшукі з-за простых абраз — напрыклад, калі нехта назваў Мерца «брудным п’яным дурнем» — успрымаюцца як непрапарцыйныя. Пазней суд прызнаў вобшук паводле гэтай справы незаконным.

Юрысты таксама выказалі сумненне. Адвакаты, якія прадстаўлялі абвінавачаных, часткова крытыкавалі «занадта рэзкую рэакцыю» праваахоўных органаў: у некалькіх выпадках праводзіліся вобшукі ў дамах або канфіскоўваліся мабільныя тэлефоны, хоць абвінавачаныя ўжо прызналі свае выказванні.

Пры гэтым, паводле слоў аднаго з адвакатаў, толькі нямногія расследаванні былі даведзеныя да пакарання.

Некалькі расследаванняў былі распачатыя не з ініцыятывы Мерца, а пасля паведамленняў ад старонніх структур — часткова на падставе закону, які дазваляе пераследаваць абразы ў адрас публічных палітычных дзеячаў і без іх заяваў.

Каментары3

  • %
    09.12.2025
    Таксама нейкі крыўдлівы занадта
  • У Германіі, як бачым, працуе закон
    09.12.2025
    Некалькі расследаванняў былі распачатыя не з ініцыятывы Мерца, а пасля паведамленняў ад старонніх структур — часткова на падставе закону, які дазваляе пераследаваць абразы ў адрас публічных палітычных дзеячаў і без іх заяваў./

    Германія гэта вам не Летува, дзе выданні могуць друкаваць абразлівыя каментары ў адрас публічных палітычных дзеячаў і адчуваць сябе беспакарана.
  • Челищев
    10.12.2025
    Здесь реально отсудить немало денег за такие выпады.
    Зря вы на Фредика ополчились.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць