Свет

Восем тысяч удзельнікаў вайны асудзілі ў Расіі па крымінальных артыкулах

«Новая газета Еўропа» выявіла 8 тысяч прысудаў у дачыненні да былых і дзейных удзельнікаў вайны ва Украіне паводле «грамадзянскіх» артыкулаў (за выключэннем самаволкі, дэзерцірства і г. д.).

Расійскія салдаты, ілюстрацыйнае фота Alexei Alexandrov / AP

Каля 7 тысяч прысудаў былі вынесены судамі агульнай юрысдыкцыі, то-бок у дачыненні да ветэранаў, якія ўжо вярнуліся дадому. Яшчэ тысячу такіх прысудаў па крымінальных справах аб «грамадзянскіх» злачынствах мы выявілі ў ваенных судах — у іх судзяць дзейных вайскоўцаў.

Калі верыць афіцыйным даным, з фронту дадому вярнуліся 137 тысяч вайскоўцаў, паведамлялі ў адміністрацыі прэзідэнта ў канцы чэрвеня. Такім чынам, атрымліваецца, што прыкладна 6% ад тых, хто вярнуўся, ужо асуджаныя ў межах крымінальных спраў.

Больш за 900 ветэранаў так званай «СВА» былі асуджаныя за гвалтоўныя злачынствы — забойствы і бойкі. 379 пацярпелых загінулі. Таксама ветэранаў прыцягваюць па артыкулах, звязаных з крадзяжамі, выкраданнямі аўто і іншай маёмаснай шкодай (3 тыс. чалавек), парушэннямі ПДР (1,8 тыс.), абаротам наркотыкаў (1,5 тыс.) і махлярствамі (амаль 400 чалавек).

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць