Грамадства22

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы пунктаў пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») і «Баброўнікі» («Бераставіца») на мяжы з Беларуссю. Паводле звестак польскай Памежнай службы, за гэты час праз іх у краіну ўехалі больш за 35 тысяч чалавек, а з Польшчы ў Беларусь выехалі больш за 37 тысяч, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Статыстыка ўлічвае не асобных людзей, а колькасць перасячэнняў мяжы, таму адзін і той жа чалавек мог трапляць у падлік некалькі разоў. За месяц памежнікі адмовілі ва ўездзе 23 асобам, бо яны не адпавядалі ўмовам знаходжання ў краіне.

Таксама праз адкрытыя пункты пропуску ў Польшчу ўехала каля 14 тысяч транспартных сродкаў — легкавікоў, аўтобусаў і грузавікоў, а выехала прыкладна 15,6 тысячы.

Праз «Баброўнікі» афармляюць легкавыя аўтамабілі і аўтобусы, а грузавы транспарт дазволены толькі для машын, зарэгістраваных у краінах ЕС, Еўрапейскай арганізацыі свабоднага гандлю, Еўрапейскай эканамічнай зоне і Швейцарыі. У «Кузніцы» пакуль не прапускаюць ні грузавікі, ні аўтобусы, бо інфраструктура яшчэ не падрыхтаваная.

Пункты пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») і «Кузніца» («Брузгі») адкрыліся апоўначы 17 лістапада. Першы быў закрыты 1010 дзён, другі — 1469 дзён.

Каментары2

  • Ян
    17.12.2025
    дайце справаздачу колькі штрафаў было за сціральны парашок
  • feafania
    18.12.2025
    Ян, пральны сродак.

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала перайменаванне капейкі ў шаг14

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць