Вайна33

Вялікабрытанія перадасць 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, якія Абрамовіч атрымаў ад продажу «Чэлсі», у фонд дапамогі Украіне

Пакуль еўрапейскія краіны спрабуюць дамовіцца адносна выкарыстання замарожаных расійскіх дзяржаўных актываў, Вялікабрытанія пераходзіць да канкрэтных дзеянняў у дачыненні да прыватнага расійскага капіталу. Прэм’ер-міністр Кір Стармер паставіў алігарху ўльтыматум: альбо ён добраахвотна накіруе сродкі на дапамогу Украіне, альбо справу вырашыць суд.

Раман Абрамовіч на матчы «Чэлсі» ў маі 2021 года ў Лондане. Фота: AP Photo / Martin Meissner, File

Як піша The Guardian, урад Вялікабрытаніі афіцыйна пачынае працэдуру пераводу 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, атрыманых ад продажу футбольнага клуба «Чэлсі» Раманам Абрамовічам, на гуманітарныя патрэбы Украіны. 

Выступаючы ў Палаце абшчын, Кір Стармер заявіў, што грошы расійскага мільярдэра, які знаходзіцца пад брытанскімі санкцыямі, будуць накіраваныя ў спецыяльна створаны новы фонд для Украіны. Выдача Арамовічам спецыяльнага дазволу на гэты трансфер названая «апошнім шанцам» для алігарха выканаць свае абавязацельствы без судовага ўмяшання.

«Гадзіннік цікае. Раман Абрамовіч павінен выканаць абяцанне, дадзенае пры продажы «Чэлсі». Наш урад гатовы дабіцца выканання гэтага праз суд, каб кожная капейчына дайшла да тых, чые жыцці былі разбураныя незаконнай вайной Пуціна», — цытуе Стармера выданне.

Расійскі бізнэсмэн прадаў лонданскі клуб у 2022 годзе пад ціскам брытанскіх уладаў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Тады дазвол на продаж быў дадзены толькі пры ўмове, што ўсе сродкі пойдуць ахвярам вайны. Аднак грошы засталіся замарожанымі на банкаўскім рахунку кампаніі Абрамовіча Fordstam праз доўгія спрэчкі: бок алігарха хацеў, каб сродкі маглі выдаткоўвацца не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах, што не задавальняла Лондан.

У брытанскім урадзе назвалі сітуацыю, калі велізарная сума ляжыць без руху больш за два гады, «непрымальнай». Улады адзначылі, што доўгі час спрабавалі дамовіцца з прадстаўнікамі бізнэсмэна, аднак цяпер гатовы да рашучых дзеянняў.

Як заўважае выданне, гэты крок Лондана супаў па часе з абмеркаваннем больш маштабнага плана ЕС па выкарыстанні замарожаных расійскіх актываў для фінансавання Украіны. Масква ўжо назвала падобныя намеры «крадзяжом» і пагражае ў адказ канфіскаваць актывы еўрапейскіх прыватных інвестараў у Расіі.

Каментары3

  • тсссссс
    17.12.2025
    на выспах у́сіх дау́но купілі з патрахамі
  • Ян
    17.12.2025
    Добрая справа
    Слава Україні 💖🇺🇦💖👍💪
  • Абрамка
    17.12.2025
    Цікава, гэта ж прыхаваныя бабкі самаго Путлера. Абрама ж пасадзілі іх пільнаваць. Недапільнаваў.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей80

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць