Нерухомасць22

Таргі за пусты лагер пад Мінскам ішлі 8 гадзін. Каму і за колькі прадалі

Учора з аўкцыёну зноў прадавалі лагер «Кіравец» пад Мінскам. У кастрычніку закінуты аб’ект за мільён долараў ледзь не набыла кампанія па вытворчасці мэблі, але пазней пакупнік перадумаў. Гэтым разам таргі за дзіцячы «санаторый» на Мінскім моры ішлі 8 гадзін, а за лагер змагаліся адразу 12 удзельнікаў, піша Realt.

Былы лагер «Кіравец» знаходзіцца ў лясным масіве побач з вёскай Зялёнае Ждановіцкага сельсавета. Адлегласць ад МКАД — каля 10 кіламетраў. Да пляжаў Мінскага мора — каля 2 кіламетраў.

Пабудавалі гэты дзіцячы лагер яшчэ ў 1960‑х гадах. Раней установа належала Мінскаму станкабудаўнічаму заводу імя Кірава, і тут паспела адпачыць не адно пакаленне мінчан. Лагер з піянерамі на ўездзе функцыянаваў да пачатку 2000-х, а затым быў паступова занядбаны.

Зараз на тэрыторыі ў 6,5 гектара размяшчаецца больш за дзясятак разнастайных пабудоў. У асноўным гэта жылыя карпусы (драўляныя домікі), а таксама розныя гаспадарчыя будынкі (медпункт, лазня, бібліятэка) у той ці іншай ступені захаванасці. За апошнія гады аб’ект не раз пераходзіў з рук у рукі, але так і не дачакаўся рэканструкцыі.

У выніку пусты лагер вырашылі адправіць на аўкцыён. Аб’ект агульнай плошчай каля 1200 квадратаў выставілі на электронныя таргі за 44 тысячы рублёў (каля 15 тысяч долараў). Чарговы аўкцыён прайшоў учора (24 снежня) і працягнуўся цэлых 8 гадзін. За гэты час пачатковы кошт дзіцячага лагера вырас амаль у 60 разоў.

У электронных таргах удзельнічала 12 пакупнікоў, якія паднялі кошт аб’екта да 2,6 мільёна рублёў (каля 900 тысяч долараў).

Пераможцам аўкцыёну і новым уласнікам закінутага лагера стала юрыдычная асоба, якая займаецца рознічным гандлем харчовымі прадуктамі.

Новы ўласнік абавязаны забяспечыць бяспеку і абмежаванне доступу на аб’ект, падтрымліваць належны санітарна-тэхнічны стан тэрыторыі, правесці рэканструкцыю або знесці старыя пабудовы, увесці новы аб’ект у эксплуатацыю і выкарыстоўваць яго па прызначэнні, вызначаным выканкамам Мінскага раёна. Разам з будынкамі новаму ўладальніку дастаўся ўчастак у 7 гектараў.

Каментары2

  • Ганка
    25.12.2025
    Гэта жарт ці што? Гнілую драўляную хату за мільён даляраў? Ну браво
  • Ну
    25.12.2025
    Ганка, які жарт!? Не "гнілую драўляную хату", а 7 гектараў зямлі ў сасновым лесе. Іншая справа, што ў любы момант могуць усё забраць па любому фармальнаму поваду. Ну, відаць пакупнік - азартны гулец у гульні з беларускай дзяржавай шахраяў-рэвалюцыянераў.

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць