Грамадства1717

Іван Прус расказаў, як нажыўся на $200, пасяліўшы кіназорку ў занядбанай кватэры каля сметніка ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната

У свежым выпуску ютуб-шоу «О(б)суждаем» адзін з вядоўцаў падзяліўся ганебнай гісторыяй са свайго студэнцкага мінулага, за якую яму дагэтуль сорамна: калі ён прыдумаў схематоз, як падзарабіць на прыездзе папулярнай актрысы з Масквы. 

Іван Прус і Алеся Грыбок

Студэнцкі фільм з галівудскім размахам

Гісторыя адбылася ў 2016 годзе, калі Прус быў студэнтам Акадэміі мастацтваў з правінцыі. У яго быў аднакурснік-платнік, сын багатых бацькоў з Ірана, які вырашыў зняць у якасці курсавой працы паўнавартасны фільм. Ён атрымаў ад бацькі бюджэт на некалькі тысяч даляраў і паставіў амбіцыйную ўмову: галоўную ролю павінна выканаць беларуска Алеся Грыбок. 

На той момант Грыбок для студэнтаў-актораў у Мінску была прыкладам поспеху: яна пераехала ў Маскву, рэгулярна здымалася ў расійскіх серыялах і зарабляла прафесіяй. «Яна была дзяўчынкай, у якой атрымалася», — тлумачыць Прус.

Сябра Івана, які быў другім рэжысёрам на здымках, прапанаваў яму выканаць функцыі адміністратара. Адна з задач — знайсці кватэру для акторкі і яе мужа, якія прыязджалі на 20 дзён. На гэта быў выдадзены бюджэт — умоўныя 500 даляраў.

Шабаны, пасцеля з інтэрнату і смурод са сметніка

Перад Іванам паўстаў маральны выбар: арандаваць добрую кватэру ці зэканоміць, каб пакінуць розніцу сабе.

«Я пачаў моцна думаць, як можна сэканоміць. Шукаў варыянты пустых кватэр, але нічога няма. І тады я прыдумаў сабе легенду…» — успамінае блогер.

Прус вырашыў зняць кватэру на доўгі тэрмін, прыкінуўшыся маладым спецыялістам. Яго выбар паў на «ўтульную кватэрку ў Шабанах».

«Гэта раён, які знаходзіцца за Мінскам, недалёка ад сметніка. Самы крымінальны раён Мінска. Там сапраўды смярдзела велізарным сметнікам», — прызнаецца Іван.

Кватэра была «больш чым убогая»: у ёй не было ні посуду, ні чайніка, ні праса, ні нават нармальнай пасцелі. Усё гэта Прусу прыйшлося прынесці са свайго інтэрнацкага пакоя.

«Я прыпёр свой чайнік з інтэрната. Ну, вы ўяўляеце, як выглядаў чайнік у пацанскім пакоі? Я ўзяў сваю пасцелю з інтэрната — тую, што выдаюць, з пячаткамі», — расказвае ён.

«Алеся, раён класны!»

Сустракаючы акторку, Іван імправізаваў, каб апраўдаць свой выбар:

«Алеся, ты разумееш, зараз жа лета, усе кватэры разбіраюць! Быў варыянт у цэнтры, але вас жа потым на здымачную пляцоўку не адвязуць, таму што гэта бясконцыя заторы. А тут — кальцавая! Ёсць крама, басейн, саўна. Наогул, раён класны!».

Са слоў Пруса, Алеся Грыбок, хоць і «трохі прыфігела», адрэагавала вельмі адэкватна: не стала ладзіць скандал і паставілася да сітуацыі з разуменнем. 

«Ёй за гэта велізарны плюс. Яна магла б заламаць рукі і сказаць: «Хлопцы, вы што, зусім ачмурэлі?»», — кажа блогер.

У выніку на гэтай «схеме» Іван зарабіў каля 200 даляраў. «Для мяне тады гэта рэальна былі грошы. Студэнт у Мінску на 200 даляраў спакойна мог месяц жыць», — тлумачыць ён.

Лёс фільма, дзеля якога ўсё гэта рабілася, застаўся невядомым. Прус мяркуе, што студэнт-рэжысёр так і не давёў працу да канца. А Алеся Грыбок пазней перафарматавалася з акторкі серыялаў у папулярную блогерку, якая здымае вірусныя тыктокі пра сакрэты акторскага майстэрства.

«Алеся, калі раптам убачыш дзе-небудзь гэты кавалачак, дзякуй вялікі, што не заломвала рукі, пажыла ў Шабанах і не вы*валася», — звярнуўся ў канцы гісторыі Іван Прус да гераіні свайго ўспаміну.

Каментары17

  • унесло плынню
    02.01.2026
    ва ўбітай кватэры ?!! убивают - В ТАМБОВЕ
    убіты == вбитый, вколоченный
    ---
    ці сэканоміць, ---- сэконмить можно ТАМ ЖЕ, а ў Беларусі - Зэканоміць
  • Імя
    03.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • моўнік
    03.01.2026
    унесло плынню,
    убі́ты, ‑ая, ‑ае.
    1. Дзеепрым. зал. пр. ад убіць. (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы)

    убі́ць, 4. што. Змарнаваць, зрасходаваць непрадукцыйна (разм.).
    Убіць час. (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы)

    сэканоміць, зэканоміць, з'эканоміць - літаратурныя варыянты. "Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць". Крапіва.

    Вучыце родную мову, каб не ўмёрлі

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць6

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі ўлады незаконна прадалі кватэру, што належала шматдзетнай сям'і

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай80

Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране2

Пасадзілі айцішніка з літоўскай кампаніі. Падобна, за каментары і справу Гаюна4

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе3

Выратаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане львяняты могуць адправіцца ў Беларусь1

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар8

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне4

Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць6

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць