Вайна2626

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Злучаныя Штаты маглі б правесці спецаперацыю па захопе кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. На думку ўкраінскага лідара, гэта стала б дзейсным інструментам ціску на Уладзіміра Пуціна для спынення вайны.

Рамзан Кадыраў. 

Зяленскі правёў паралелі з нядаўняй аперацыяй супраць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.

«Калі ласка, вось вам прыклад з Мадура. Правялі аперацыю. Вынік усе бачылі, увесь свет. Зрабілі гэта хутка. Ну, няхай яны [ЗША] правядуць якую-небудзь аперацыю з гэтым, як яго… з Кадыравым, з гэтым забойцам. Можа, тады Пуцін убачыць гэта і задумаецца», — сказаў Зяленскі падчас размовы з журналістамі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Вашынгтон валодае ўсімі неабходнымі інструментамі для рэальнага ціску на Расію і ўмее імі карыстацца. Галоўнае, паводле яго слоў, — каб Украіна заставалася для ЗША прыярытэтам.

Зяленскі адзначыў, што прадстаўнікі каманды Дональда Трампа вядуць перамовы з Расіяй, але Масква пакуль «круціць носам». У адказ на такія паводзіны ўкраінскі лідар папярэдзіў Крэмль: у Кіева «дастаткова моцныя» партнёры, якія пры жаданні «могуць нос адкруціць».

Таксама Зяленскі акрэсліў план дзеянняў на выпадак, калі дыпламатычны трэк з мірным пагадненнем не спрацуе праз пазіцыю РФ. У такім разе Украіне спатрэбіцца максімальная падтрымка для абароны: сістэмы СПА, фінансаванне вытворчасці дронаў і абарона неба.

«Партнёры ўсё ведаюць. Яны павінны рухацца хутчэй. Нібы вайна не ў нас, а ў іх», — рэзюмаваў Зяленскі.

Каментары26

  • ●
    07.01.2026
    У Зеленского просто необъяснимая симпатия к лукашенко . Может захватить десяток баранов возле Ведено его устроит ?
  • Хуле
    07.01.2026
    той Кадыраў! Луку трэ выкрадаць. І ўсе ўсе зразумеюць.
  • Filipp
    07.01.2026
    "Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура"©

    Такі дзетсад, але ж шмат якім украінцам такое падабаецца.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць