Свет11

Азербайджан пачаў пастаўкі газу ў Германію і Аўстрыю

Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана SOCAR аб’явіла пра пачатак паставак прыроднага газу ў Германію і Аўстрыю.

Як паведамілі ў прэс-службе кампаніі, пастаўкі стартавалі з студзеня 2026 года і ажыццяўляюцца ў рамках пашырэння экспарту азербайджанскага газу на еўрапейскі рынак.

У SOCAR назвалі выхад на рынкі Германіі і Аўстрыі «наступным важным этапам» у развіцці экспартнай стратэгіі.

Ёсць на ўвазе транспарціроўка паліва праз Італію па Транс-Адрыятычным газаправодзе (Trans Adriatic Pipeline, TAP), які з’яўляецца еўрапейскім сегментам Паўднёвага газавага карыдора. Дзякуючы пачатку паставак у Германію і Аўстрыю агульная колькасць краін, якія закупляюць азербайджанскі газ, дасягнула 16.

Акрамя гэтых двух дзяржаў, азербайджанскі газ ужо атрымліваюць Італія, Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Венгрыя, Сербія, Славенія, Харватыя, Славакія, Паўночная Македонія, Украіна, Турцыя, Грузія, а таксама Сірыя.

Каментары1

  • Галоўная навіна на сёння ! i уралс $ 30
    16.01.2026
    "Азербайджан пачаў пастаўкі газу ў Германію і Аўстрыю" Галоўная навіна на сёння ! I , уралс $ 30, капут)) згодна Bloomberg.
    УСЁ так, Трамп ведае справу Р. Рэйгана добра ! В.. Іран, Дзед вова наступны.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку1

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы10

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы6

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку1

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць