Грамадства11

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар

Будынак кармеліцкага манастыра ў Глыбокім, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, на працягу чатырох гадоў неаднаразова выстаўлялі на таргі, але безвынікова. Аднак цяпер нарэшце ў яго з’явіўся новы ўладальнік, паведамілі ў прэс-службе «БУТБ-Маёмасць».

Фота: БУТБ-«Маёмасць»

Пакупніцай будынка стала мінская кампанія, што працуе ў сферы фінансавых паслуг. Паколькі яна была адзіным удзельнікам аўкцыёну, будынак ёй дасталіся за сімвалічную суму — 47 рублёў 25 капеек (пачатковая цана плюс 5%). Акрамя таго, новы ўласнік атрымае права арэнды зямельнага ўчастка плошчай больш за 10 сотак тэрмінам на 40 гадоў.

Фота: БУТБ-«Маёмасць»

Манастыр, пабудаваны ў 1735 годзе, знаходзіцца ў горадзе Глыбокае. Раней на яго тэрыторыі размяшчаліся жылыя карпусы, бібліятэка, шпіталь, аптэка і складскія памяшканні. Вядома, што ў 1812 годзе тут на некалькі дзён спыняўся Напалеон Банапарт. У 1865 годзе манастыр быў закрыты, а пазней на яго месцы зрабілі праваслаўную царкву. Да нашых дзён захавалася толькі адно крыло з трох першапачатковых.

Пасля набыцця аб’екта новаму ўладальніку неабходна на працягу 12 месяцаў звярнуцца ў Міністэрства культуры, каб атрымаць дазвол на правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ.

Каментары1

  • ваван
    24.01.2026
    КТО писал этот псевдоартыкул? Вы хотя бы чуть чуть проверяйте факты. Так и хочется процитировать Лавтрова. Цервкось НЕ возвели а просто ОТЖАЛИ кастёл кармелитов. Налепили псевдомусульманские луковицы в московском стиле. Оригинальная копия кастёла, кстати, до сих пор есть в деревне Засвирь.

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА21

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус спрабаваў таемна ўвезці з Літвы дарагі гадзіннік, але зрабіў адну памылку4

Блогера Золкіна, які браў скандальнае інтэрв'ю ў Бабарыкі, мабілізавалі9

Базавая стаўка вырасце да 300 рублёў

«Губазікаўцы мне ў вочы казалі, што забілі Крыўцова». Фанат МТЗ Піпія — пра бойкі, катаванні і чалавечнасць8

Найлепшыя авіякампаніі свету па версіі пасажыраў2

EPAM думаў, што штучны інтэлект — гэта рэдкі шанец. Аказалася, усё складаней

Аграсядзібы чакаюць змены — новы закон

Людзі займалі чаргу з васьмі раніцы — ажыятаж на абанементы «Дынама»3

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА21

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць