Грамадства22

Гістарычны маёнтак ва Ушацкім раёне набыў за бесцань расіянін

Гістарычны маёнтак «Малыя Дольцы», які знаходзіцца ў вёсцы Новае Жыццё Ушацкага раёна, быў прададзены на аўкцыёне за 101 рубель грамадзяніну Расіі. Таргі адбыліся 23 студзеня 2026 года на платформе Беларускай універсальнай таварнай біржы. Папярэдняя спроба продажу ў 2024 годзе не мела поспеху, бо ўдзельнікаў не знайшлося, піша «Анлайнер».

Фота: «Анлайнер»

Будынак узвялі ў пачатку ХІХ стагоддзя. Спачатку ён належаў сям’і Вярэнькаў, а пазней, у пачатку ХХ стагоддзя, перайшоў да роду Сушчынскіх. На апошнім аўкцыёне стартавая цана складала 42 рублі (адну базавую велічыню), а крок таргоў — 2,10 рубля. Для параўнання, у 2024 годзе маёнтак спрабавалі прадаць за 40 рублёў.

Паводле ўмоў продажу, пакупнік абавязаны ўзяць на сябе ахоўныя абавязкі як уласнік гісторыка-культурнай каштоўнасці. Акрамя самога будынка, яму без дадатковага аўкцыёну будзе перададзены ў арэнду і зямельны ўчастак. У маёнтку дазваляецца весці любую законную гаспадарчую дзейнасць, але пачаць яе неабходна не пазней як праз тры гады пасля заключэння дамовы куплі-продажу.

Маёнтак пабудаваны ў эклектычным стылі: фасад і вуглы ўпрыгожаныя пілястрамі, па версе сцен цягнецца карніз, а з боку парку маецца цокальны паверх. Раней першы паверх выкарыстоўваўся для пражывання, а на другім знаходзіўся летні пакой.

Першапачаткова маёнтак уключаў пяць населеных пунктаў, млын, карчму, хлебную краму і драўляную Свята-Мікалаеўскую царкву. У 1880 годзе тут было 18 двароў і амаль дзве сотні жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя ў гэтых сценах паставілі адну з найпершых беларускіх п’ес — «Міхалка», што лічыцца раннім узорам нацыянальнай драматургіі.

Пасля вайны ў будынку размяшчаўся інтэрнат. Пасля пажару ён некалькі гадоў стаяў пустым, але ў 1976 годзе быў адноўлены. У савецкі перыяд тут працавалі кантора калгаса, сельскі клуб, бібліятэка, а ў падвалах дзейнічала майстэрня па вырабе конскай збруі.

Клуб і бібліятэка закрыліся ў 2011 годзе, а пошта і электрасеткі — у 2013-м. Апошнія дванаццаць гадоў будынкі маёнтка не выкарыстоўваліся. У 2020 годзе яго ўнеслі ў спіс матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Каментары2

  • 101'руб.
    23.01.2026
    А што грамадзяне РБ грошай не знайшлі?
  • плавали знаем
    24.01.2026
    101руб. нашли бы, но не сотни тысяч на восстановление здания. Кроме того, грамадзяне РБ в отличие от пришлого россиянина хорошо знают, что последует за восстановлением здания за их счет: его отберут

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць